Фота з архіва
14 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэлегацыя Нацбанка прымае ўдзел у Кангрэсе фінансістаў Казахстана і Кансультацыйным савеце па валютнай палітыцы цэнтральных банкаў дзяржаў - членаў ЕАЭС, якія праходзяць гэтымі днямі ў Алматы, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на прэс-службу Нацбанка.
Як расказаў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка Аляксандр Ягораў, выступаючы на кангрэсе, у Беларусі працэнтная палітыка, стаўкі па дэпазітах застаюцца дадатнымі ў рэальным выражэнні і адносна бягучага ўзроўню інфляцыі, і адносна інфляцыйных чаканняў.
"Мы на гэты час маем гістарычна высокія тэмпы росту дэпазітаў у нацыянальнай валюце, з якіх больш як 80 працэнтаў - з тэрмінам большым за адзін год. Гэта такая ўстойлівая рэсурсная база для банкаў, якая дае магчымасць, з другога боку, нарошчваць інвестыцыйнае крэдытаванне", - адзначыў Аляксандр Ягораў, дадаўшы, што ўпершыню ў краіне сталі лічыць асобна аб'ём выдачы інвестыцыйных крэдытаў. Паказчыкі павялічваюцца.
Аляксандр Ягораў звярнуў увагу на рост золатавалютных рэзерваў. Ён вылучыў два фактары, якія паўплывалі на гэта: рост кошту золата і купля валюты Нацбанкам. "Па-ранейшаму прытрымліваемся рэжыму гібкага абменнага курсу і нейтральнасці. Але тым не менш бачым павышанае прапанаванне валюты з боку, перш за ўсё, фізічных асоб і нерэзідэнтаў. У тым ліку ў рамках кантролю грашовага прапанавання ажыццяўляем пэўныя валютныя інтэрвенцыі для згладжвання ваганняў", - расказаў першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка.
Асобна ён адзначыў, што ў Беларусі за апошнія дзесяць гадоў удалося значна нарасціць актывы ў замежнай валюце, прычым зрабіць гэта ва ўмовах істотных выплат па знешнім доўгу.
Таксама першы намеснік старшыні праўлення Нацбанка назваў пытанні, без вырашэння якіх немагчыма эфектыўнае функцыянаванне агульнага рынку краін ЕАЭС. У першую чаргу гэта развіццё інфраструктуры для правядзення трансгранічных плацяжоў. Другі важны аспект - пашырэнне супрацоўніцтва паміж банкамі, у тым ліку па выкарыстанні нацыянальных валют у гандлі.
"Трэці важны напрамак у выніку трэндаў, якія прысутнічаюць на сусветных рынках, - выкарыстанне лічбавых фінансавых актываў, лічбавых валют, - сказаў Аляксандр Ягораў. - Наша задача - прапанаваць альтэрнатыўныя інструменты ў выглядзе нацыянальных лічбавых валют".
Акрамя таго, ён лічыць важным адаптаваць заканадаўства пад выкарыстанне крыптавалют.-0-