Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 снежня 2016, 09:20

На рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў у Лідзе, Оршы і Полацку будзе прыцягнута 30 млн еўра інвестыцый

20 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў у Лідзе, Оршы і Полацку будзе прыцягнута 30 млн еўра інвестыцый, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага ўрада.

Ва ўрадзе Беларусі 19 снежня ў прысутнасці намесніка прэм'ер-міністра Анатоля Калініна, Надзвычайных і Паўнамоцных Паслоў Каралеўства Швецыя і Федэратыўнай Рэспублікі Германія, кіраўніка аддзялення дыпламатычнай місіі Фінляндскай Рэспублікі і саветніка-пасланніка пасольства Літоўскай Рэспублікі адбылося падпісанне праектных і грантавых пагадненняў, падрыхтаваных у рамках рэалізацыі крэдытнага пагаднення паміж Еўрапейскім банкам рэканструкцыі і развіцця і Беларуссю па праекце "Праграма па водным сектары ў Рэспубліцы Беларусь, 2-і этап".

"Рэалізацыя праекта з'яўляецца важным крокам у прадаўжэнні развіцця супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам у галіне аховы навакольнага асяроддзя. Для Беларусі гэты праект мае важнае сацыяльнае і экалагічнае значэнне. Ён дасць магчымасць правесці комплексную рэканструкцыю ачышчальных збудаванняў у гарадах Ліда, Орша і Полацк, палепшыць якасць ачысткі сцёкавых вод і, як вынік, знізіць скіды забруджвальных рэчываў у водныя аб'екты", - падкрэслілі ў прэс-службе. Для рэалізацыі праекта прыцягваюцца інвестыцыі на суму звыш 30 млн еўра, у тым ліку больш як 10 млн еўра бязвыплатнай тэхнічнай дапамогі.

З беларускага боку праектныя і грантавыя пагадненні падпісалі зацікаўленыя прадстаўнікі ад Віцебскага, Гродзенскага аблвыканкамаў, Лідскага, Аршанскага і Полацкага райвыканкамаў, кіраўнікі прадпрыемстваў ЖКГ, з боку Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця - кіраўнік прадстаўніцтва ЕБРР у Беларусі Аляксандр Піваварскі і кіраўнік фонду Экалагічнага партнёрства Паўночнага вымярэння Ева Маннік.

"Цяпер ЕБРР інвесціраваў у Беларусь амаль 120 млн еўра, палавіна гэтай сумы прыцягнута ў 2016 годзе, што прадугледжвае станоўчы патэнцыял у сумесным партнёрстве. Улічваючы вельмі прымальныя ўмовы крэдытавання, вядуцца перагаворы аб дадатковым прыцягненні інвестыцый ЕБРР для рэалізацыі праграмы па паляпшэнні якасці пітнога водазабеспячэння", - адзначылі ў прэс-службе.

У ходзе мерапрыемства бакамі вызначаны далейшыя крокі, накіраваныя на больш цеснае і ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва Беларусі і Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі