Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лютага 2020, 13:14

На распрацоўкі і даследаванні ў 2020 годзе з інавацыйнага фонду выдзеляць Br82,7 млн

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Урад вызначыў аб'ёмы фінансавання навукова-даследчых, доследна-канструктарскіх і доследна-тэхналагічных работ у 2020 годзе. Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 15 лютага 2020 года нумар 93 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Агульная сума сродкаў рэспубліканскага цэнтралізаванага інавацыйнага фонду склала Br82,7 млн.

У пералік распарадчыкаў сродкаў, што накіроўваюцца на стварэнне новай прадукцыі і тэхналогій, уключаны Нацыянальная акадэмія навук (Br45,1 млн), Міністэрства прамысловасці (Br13,75 млн), Міністэрства аховы здароўя (Br8,3 млн), Дзяржаўны камітэт па стандартызацыі (Br3,1), Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва (Br2,6 млн), Міністэрства адукацыі (Br1,5 млн), Міністэрства абароны (Br3,2 млн) і інш.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі