Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
10 лютага 2021, 14:14

На МТЗ расце доля інавацыйнай прадукцыі

10 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Мінскі трактарны завод у 2020 годзе павялічыў удзельную вагу інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгрузкі да 54,3 працэнта, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТЗ.

"Удзельная вага інавацыйнай прадукцыі - важнейшы паказчык для сучаснага прадпрыемства. У нас гэта значыць, што кожны другі выпушчаны трактар - з новай лінейкі або мадэрнізаваны. Для параўнання: на год раней удзельная вага інавацыйнай прадукцыі складала 42,1 працэнта", - расказаў намеснік генеральнага дырэктара ААТ "МТЗ" па фінансавых і эканамічных пытаннях Дзмітрый Марозаў.

Паводле яго слоў, Мінскі трактарны завод у 2020 годзе вырабіў прадукцыі амаль на Br1,7 млрд. Тэмп росту вытворчасці ў дзеючых цэнах - 112,5 працэнта.

Дзмітрый Марозаў таксама адзначыў павелічэнне рэнтабельнасці продажаў: з 10,4 працэнта ў 2019 годзе да 15,5 працэнта ў 2020-м. Пры гэтым прыбытак ад продажу прадукцыі склаў прыкладна Br290 млн, што на 62,7 працэнта вышэй, чым у 2019 годзе. Прыбытак ад бягучай дзейнасці перасягнуў Br235 млн, чысты прыбытак атрыманы ў памеры Br6,9 млн.

"Генеральны дырэктар устанавіў заданне па зніжэнні затрат на вытворчасць прадукцыі, работ, паслуг. Па выніках года эканомія рэсурсаў склала 7,5 працэнта, і рэзервы яшчэ ёсць", - канстатаваў намеснік гендырэктара.

Ён падкрэсліў: на МТЗ тэмп росту выручкі на аднаго рабочага перасягае тэмп росту зарплаты. "Гэта стала падставай для павелічэння з 1 лютага гэтага года тарыфнай стаўкі першага разраду ў сярэднім па заводзе на 10 працэнтаў", - сказаў Дзмітрый Марозаў. У 2020 годзе сярэднямесячная зарплата па прадпрыемстве склала Br1,4 тыс.

Мінскі трактарны завод - адзін з буйнейшых вытворцаў сельскагаспадарчай тэхнікі ў свеце. У склад холдынга, акрамя МТЗ, уваходзяць 10 прадпрыемстваў, створана 25 зборачных вытворчасцей за мяжой. Прадукцыя прадстаўлена на рынках больш як 60 дзяржаў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі