ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Панядзелак, 6 ліпеня 2020
Мінск Суцэльная воблачнасць +21°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
25 мая 2020, 13:27

На БелАЭС завяршылі прыёмку ядзернага паліва для першага блока

Фота з архіва
Фота з архіва

25 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На Беларускай АЭС завяршылі прыёмку ядзернага паліва для пачатковай загрузкі ў рэактар першага энергаблока, паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні камунікацый інжынірынгавага дывізіёна дзяржкарпарацыі "Расатам", які з'яўляецца генпадрадчыкам і генпраекціроўшчыкам АЭС.

Уваходны кантроль паліва праводзілі спецыялісты БелАЭС у прысутнасці прадстаўнікоў генеральнага падрадчыка. Кожны этап кантраляваўся супрацоўнікамі Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду).

У час прыёмкі спецыялісты правяралі суправаджальную дакументацыю, знешні стан кантэйнераў, цэласнасць пломб. Па выніках падпісаны акт, які пацвярджае якасць пастаўленага паліва.

Паводле ацэнкі намесніка міністра энергетыкі Беларусі Міхаіла Міхадзюка, спецыялісты Беларускай АЭС адказна выканалі аперацыю па транспарціроўцы паліва ў сховішча і на высокім прафесійным узроўні правялі яго ўваходны кантроль.

Да пачатку загрузкі ў рэактар першага энергаблока ўсе цеплавыдзяляльныя зборкі будуць знаходзіцца ў сховішчы свежага ядзернага паліва.

Беларуская АЭС з двума рэактарамі ВВЭР-1200 сумарнай магутнасцю 2400 МВт будуецца згодна з расійскім праектам паблізу Астраўца (Гродзенская вобласць). Генеральным падрадчыкам выступае інжынірынгавы дывізіён дзяржкарпарацыі "Расатам". Увод першага энергаблока запланаваны ў 2020 годзе, другога - у 2021-м. Міністэрства энергетыкі Беларусі 6 мая паведаміла аб дастаўцы ядзернага паліва для загрузкі на першым энергаблоку.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі