Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
06 красавіка 2021, 09:04

Місія тэхнічнай падтрымкі САА АЭС пачала работу на другім энергаблоку БелАЭС

6 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Эксперты Маскоўскага цэнтра Сусветнай асацыяцыі арганізацый, якія эксплуатуюць атамныя электрастанцыі (САА АЭС), з 5 па 13 красавіка правядуць місію тэхнічнай падтрымкі па ацэнцы эксплуатацыйнай гатоўнасці другога энергаблока БелАЭС, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Мінэнерга.

Эксперты ацэняць эфектыўнасць арганізацыйнай структуры і адміністрацыйнага кіравання другім энергаблокам, прааналізуюць умовы падрыхтоўкі персаналу, правядуць маніторынг радыяцыйнай і проціпажарнай абароны, а таксама сістэмы тэхнічнага абслугоўвання энергаблока.

Акрамя прадстаўнікоў САА АЭС у экспертную групу ўваходзяць спецыялісты дзеючых АЭС Расіі, Балгарыі, ААЭ і Турцыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі