Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 красавіка 2021, 14:10

Мінгарсавет зацвердзіў комплекс мерапрыемстваў па трох дзяржпраграмах на 2021-2025 гады

23 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дэпутаты Мінгарсавета сёння на пазачарговай сесіі зацвердзілі комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі шэрага дзяржаўных праграм на 2021 - 2025 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Першым у парадку дня стаяў комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржпраграмы "Аграрны бізнес" на 2021 - 2025 гады. Усяго за пяцігодку на гэтыя мэты з бюджэту Мінска плануецца накіраваць больш за Br6169 тыс., у тым ліку звыш Br1114 тыс. - у гэтым годзе.

Зацверджаным комплексам мерапрыемстваў прадугледжаны расходы на ўтрыманне бюджэтнай арганізацыі - Мінскай гарадской ветэрынарнай станцыі.

Паводле слоў начальніка станцыі Тамары Сцепаньковай, мэтавым паказчыкам мерапрыемстваў падпраграмы 9 "Забеспячэнне агульных умоў функцыянавання аграпрамысловага комплексу" дзяржпраграмы з'яўляецца - індэкс валавой дабаўленай вартасці ў сельскай гаспадарцы ў супастаўных цэнах (па відзе эканамічнай дзейнасці "Сельская, лясная і рыбная гаспадарка"). Але паколькі заказчыкам - распарадчыкам сродкаў з'яўляецца дзяржустанова, што не ажыццяўляе эканамічную дзейнасць, мэтавы паказчык гэтага індэкса не даводзіцца.

Акрамя таго, у комплекс мерапрыемстваў не ўключаны пункт 4 комплексу мерапрыемстваў падпраграмы 1 "Развіццё раслінаводства, перапрацоўкі і рэалізацыя прадукцыі раслінаводства", а менавіта пасадка пладова-ягадных культур і іх догляд, у сувязі з тым, што гэтыя работы фінансуюцца з рэспубліканскага бюджэту.

Таксама дэпутаты зацвердзілі комплексы мерапрыемстваў па рэалізацыі ў Мінску чатырох падпраграм дзяржпраграмы "Культура Беларусі" на 2021 - 2025 гады: "Культурная спадчына", "Мастацтва і творчасць", "Функцыянаванне і інфраструктура сферы культуры", "Архівы Беларусі"; а таксама мерапрыемстваў на пяцігодку па дзяржпраграме "Увекавечанне памяці аб загінулых пры абароне Айчыны". І вызначылі мэтавыя паказчыкі для ацэнкі дасягнення праграмных мэт.

На захаванне культурнай спадчыны плануецца накіраваць крыху больш за Br66 млн 362 тыс., большая частка якіх - з гарадской казны, а таксама каля Br1587 тыс. - уласныя сродкі падведамных упраўленню культуры ўстаноў. На падпраграму "Мастацтва і творчасць" будзе накіравана больш за Br218 млн (з іх звыш Br128,6 млн - бюджэтныя сродкі). Асноўныя сумы - больш за Br68,9 млн - пойдуць на падтрымку развіцця прафесійнага мастацтва і міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы. У тым ліку, на стварэнне і абнаўленне тэатральных пастановак, канцэртных праграм, цыркавых паказаў і правядзенне гастролей амаль Br6,9 млн бюджэтных і Br400 тыс. уласных сродкаў. На забеспячэнне даступнасці, якасці і разнастайнасці паслуг, якія прадастаўляюцца клубнымі арганізацыямі і арганізацыямі культуры змешанага тыпу запланавана звыш Br17,8 млн.

На падпраграму "Функцыянаванне і інфраструктура сферы культуры" запланавана больш за Br11,8 млн (у тым ліку звыш Br11,7 млн - з бюджэту горада). У асноўным сродкі пойдуць на мэты рэканструкцыі будынкаў, збудаванняў, памяшканняў і інфраструктуры сферы культуры, правядзенне капітальных рамонтаў, закупку музычных інструментаў. І амаль Br24,66 тыс. - на перавядзенне ў лічбавы фармат фондаў. На архіўны фонд у пяцігодцы плануецца патраціць крыху больш за Br2 млн.

Комплекс мерапрыемстваў па ўвекавечанні памяці аб загінулых пры абароне Айчыны на 2021 - 2025 гады ўключае добраўпарадкаванне, утрыманне, рамонты воінскіх пахаванняў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы; стварэнне і ўстаноўку новых твораў манументальнага мастацтва, перапахаванне астанкаў загінулых абаронцаў Айчыны; правядзенне архіўна-даследчых работ, а таксама пошукавай работы па ўстанаўленні даных аб загінулых вязнях лагера і іх захаванне ў электроннай "Кнізе Памяці ахвяр лагера смерці "Трасцянец". На фінансаванне ўсёй гэтай работы будзе накіравана Br150 тыс.

Зацверджаны дэпутатамі комплекс мерапрыемстваў па рэалізацыі дзяржпраграмы "Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека" на 2021 - 2025 гады ў Мінску ўключае мерапрыемствы шасці падпраграм: "Сям'я і дзяцінства", "Прафілактыка і кантроль неінфекцыйных захворванняў", "Папярэджанне і пераадоленне п'янства і алкагалізму, ахова псіхічнага здароўя", "Процідзеянне распаўсюджванню туберкулёзу", "Прафілактыка ВІЧ-інфекцыі", "Забеспячэнне функцыянавання сістэмы аховы здароўя Рэспублікі Беларусь". Таксама вызначаны паказчыкі дасягнення мэтавых вынікаў.

"Комплекс мерапрыемстваў будзе садзейнічаць дасягненню індыкатараў нацыянальнай бяспекі краіны ў сферы аховы здароўя і дэмаграфічнай бяспекі, а таксама дасягненню Мэт устойлівага развіцця, аб'яўленых Генеральнай Асамблеяй ААН, у тым ліку мэты 3 "Забеспячэнне здаровага ладу жыцця і садзейнічанне дабрабыту для ўсіх у любым узросце", - падкрэсліла старшыня камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Жанна Казачонак. - Крыніцай фінансавання комплексу мерапрыемстваў з'яўляецца бюджэт Мінска". Увесь пяцігадовы аб'ём фінансавання складае амаль Br8 млрд, у тым ліку больш за Br1,4 млрд - на гэты год.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі