Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
23 верасня 2020, 10:48

Мінфін выдзеліць Br190 тыс. для сховішчаў "Экарэса"

23 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства фінансаў выдзеліць з рэспубліканскага бюджэту Br190 тыс. для сховішчаў прадпрыемства "Экарэс". Адпаведная пастанова Савета Міністраў ад 18 верасня 2020 года нумар 544 афіцыйна апублікавана сёння на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе БЕЛТА.

Савет Міністраў адобрыў перадачу ў IV квартале 2020 года Мінгарвыканкаму міжбюджэтнага трансферу ў памеры Br190 тыс. Гэтыя грошы будуць выдзелены са сродкаў, прадугледжаных у рэспубліканскім бюджэце на фінансаванне расходаў, звязаных са стыхійнымі бедствамі, аварыямі і катастрофамі.

Сродкі пойдуць на тэхнічнае ўмацаванне сховішчаў радыеактыўных адходаў "Экарэса", якія закансерваваны і выводзяцца з эксплуатацыі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі