Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
16 студзеня 2021, 20:04

Мінэканомікі растлумачыла налічэнне амартызацыі і правядзенне пераацэнкі ў 2021 годзе

16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. З 1 студзеня 2021 года налічэнне амартызацыі праводзіцца ў звычайным парадку, правядзенне пераацэнкі асноўных сродкаў - па рашэнні арганізацыі, паведамілі БЕЛТА ў Міністэрстве эканомікі.

У 2020 годзе амартызацыю дазволілі не налічаць для пераадолення негатыўных наступстваў пандэміі. Цяпер тэрмін дзеяння такога права скончыўся, у далейшым налічэнне амартызацыі праводзіцца ў агульнапрынятым парадку.

Пры гэтым арганізацыі, якія рэалізуюць інвестпраекты, маюць права на часовую адтэрміноўку па налічэнні амартызацыі на працягу трох гадоў з даты ўводу ў эксплуатацыю аб'ектаў асноўных сродкаў.

Правядзенне пераацэнкі асноўных сродкаў, даходных укладанняў у матэрыяльныя актывы, абсталявання да ўстаноўкі на 1 студзеня 2021 года не з'яўляецца абавязковым. Пераацэнка праводзіцца па рашэнні арганізацыі або ўласніка яе маёмасці.

Парадак правядзення пераацэнкі замацаваны Інструкцыяй аб парадку пераацэнкі асноўных сродкаў, даходных укладанняў у матэрыяльныя актывы, абсталявання да ўстаноўкі, зацверджанай пастановай міністэрстваў эканомікі, фінансаў, архітэктуры і будаўніцтва ад 5 лістапада 2010 года нумар 162/131/37.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі