Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 студзеня 2019, 14:59

Мінбудархітэктуры распрацавала інструкцыю аб аўтарскім наглядзе за будаўніцтвам

17 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Зацвярджэнне інструкцыі аб парадку аўтарскага нагляду за будаўніцтвам прадугледжана праектам пастановы Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, якая вынесена на грамадскае абмеркаванне на Прававым форуме і сайце Мінбудархітэктуры, паведамляе БЕЛТА.

Цяпер парадак правядзення аўтарскага нагляду за будаўніцтвам устанаўлівае тэхнічны кодэкс існуючай практыкі (ТКП 45-1.03-207-2010). Гэты дакумент дзейнічае з 2010 года, пасля зацвярджэння інструкцыі ён перастане дзейнічаць. Як растлумачылі ў Мінбудархітэктуры, патрабаванні да аўтарскага нагляду істотна не зменяцца. Прыняцце інструкцыі нацэлена на прывядзенне нарматыўна-прававых актаў у будаўніцтве ў адпаведнасць з дзеючым заканадаўствам.

Згодна з праектам документа аўтарскі нагляд праводзіцца для забеспячэння адпаведнасці тэхнічных рашэнняў і паказчыкаў аб'ектаў будаўніцтва праектнай дакументацыі. Аўтарскі нагляд ажыццяўляе распрацоўшчык праектнай дакументацыі на падставе дагавора з заказчыкам. У прыватнасці, гэту работу могуць праводзіць галоўныя інжынеры або архітэктары праектаў, а таксама галоўныя спецыялісты, кіраўнікі груп і іншыя спецыялісты, якія ўдзельнічалі ў распрацоўцы праектнай дакументацыі. Па ўзгадненні з заказчыкам распрацоўшчык праектнай дакументацыі мае права прыцягваць для аўтарскага нагляду па асобных раздзелах праектнай дакументацыі і відах работ спецыялізаваныя праектныя арганізацыі, якія не прымалі ўдзелу ў распрацоўцы праектнай дакументацыі.

Прадстаўнікі распрацоўшчыка праектнай дакументацыі пры аўтарскім наглядзе маюць права доступу на аб'екты будаўніцтва і месцы правядзення работ. Яны могуць таксама прыпыняць работы ў выпадку невыканання падрадчыкам заўваг па ўстараненні выяўленых дэфектаў і парушэнняў, што ствараюць пагрозу дэфармацый або абрушэння будынкаў і збудаванняў, а таксама пагрозу ўзнікнення небяспекі для жыцця і здароўя грамадзян, захаванасці маёмасці.

Пасля прыёмкі аб'екта ў эксплуатацыю генеральны падрадчык перадае на захаванне эксплуатуючай арганізацыі запоўнены і завераны подпісамі журнал аўтарскага нагляду. Унесеныя ў гэты журнал заўвагі абавязковыя для выканання службовымі асобамі заказчыка і генпадрадчыка.

Да інструкцыі аб парадку аўтарскага нагляду прыкладаюцца формы журнала аўтарскага нагляду за будаўніцтвам, прыкладны пералік функцый, што выконваюцца прадстаўнікамі аўтарскага нагляду і г.д.

Распрацоўшчык праекта пастановы - Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва. Заўвагі і прапановы можна выказаць у спецыяльнай тэме на Прававым форуме або накіраваць распрацоўшчыку праекта па 22 студзеня на электронны адрас mas@mas.by з паметкай "грамадскае абмеркаванне".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі