24 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўзяло пад асаблівы кантроль цэны і асартымент школьных тавараў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МАРГ.
Напярэдадні старту актыўнай падрыхтоўкі да новага навучальнага года МАРГ звяртае ўвагу, што рэгуляванне цэн, уведзенае пастановай урада нумар 713, працуе і ў дачыненні да тавараў школьнага асартыменту: адзенне і абутак, асобныя пісьмовыя тавары і канцылярскія прылады, а таксама рукзакі, ранцы вучнёўскія, школьныя.
"За парушэнне ўстаноўленых гранічных надбавак на юрыдычную асобу прадугледжана накладанне штрафу ў двухразовым памеры розніцы паміж фактычнай выручкай, атрыманай ад рэалізацыі тавараў, і разліковай велічынёй выручкі ад рэалізацыі гэтых тавараў па цэнах, устаноўленых у адпаведнасці з заканадаўствам, на індывідуальнага прадпрымальніка - у памеры 20 базавых велічынь (1 БВ - Br42), - праінфармавалі ў ведамстве. - З мэтай вывучэння цэнавай сітуацыі, якая склалася на рынку школьных тавараў, МАРГ праводзяцца адпаведныя кантрольна-аналітычныя мерапрыемствы".
Акрамя таго, МАРГ накіраваны інфармацыйныя пісьмы аблвыканкамам і Мінскаму гарвыканкаму аб неабходнасці прыняцця мер па насычэнні гандлёвых аб'ектаў шырокім асартыментам школьных тавараў у рэгіёнах і кантролі за фарміраваннем цэн на названыя тавары з захаваннем дзеючага цэнавага рэгулявання.-0-