Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
13 лютага 2019, 11:46

МАРГ прааналізуе тарыфы на паслугі сотавай сувязі і пасажырскага транспарту

13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю прааналізуе тарыфы на паслугі сотавай сувязі і пасажырскага транспарту, паведаміў журналістам намеснік міністра антыманапольнага рэгулявання і гандлю Іван Вежнавец перад калегіяй ведамства, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Задача па інфляцыі на 2019 год - не больш за 5 працэнтаў. У першую чаргу МАРГ працуе над рэгулюемымі пазіцыямі, ключавая задача - фарміраванне зразумелых і празрыстых методык устанаўлення цэн. Мы правялі работу і зрабілі методыку па грузавых перавозках чыгуначным транспартам. Такую ж работу ў 2019 годзе мы плануем правесці па іншых сферах - гэта сотавая сувязь, гарадскія пасажырскія перавозкі і іншыя рэгулюемыя пазіцыі", - расказаў Іван Вежнавец.

Намеснік міністра таксама паведаміў, што ў 2018 годзе камісія па ўстанаўленні факта наяўнасці або адсутнасці парушэння антыманапольнага заканадаўства пры МАРГ разгледзела 96 спраў. З іх у 21 выпадку выяўлены парушэнні антыманапольнага заканадаўства.

Сярод планаў МАРГ на 2019 год - падрыхтоўка ў супрацоўніцтве з Міжнароднай фінансавай карпарацыяй праграмы развіцця канкурэнцыі. У бліжэйшы час МФК і МАРГ падпішуць трохгадовае пагадненне аб узаемадзеянні.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі