Сцяг Чацвер, 9 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
31 снежня 2019, 16:29

МАРГ на два месяцы ўводзіць рэгуляванне цэн на цукар

31 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ўводзіць часовае рэгуляванне цэн на цукар, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт МАРГ.

"Пастановай Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю ад 30 снежня 2019 года нумар 99 уводзіцца часовае дзяржаўнае рэгуляванне цэн на цукар белы крышталічны шляхам усталявання гранічных мінімальных цэн і гранічнай максімальнай гандлёвай надбаўкі", - гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Адзначаецца, што гранічная цана на цукар устанаўліваецца на ўзроўні сярэдняй існуючай на рынку.

"Нормы гэтай пастановы не распаўсюджваюцца на адносіны, звязаныя з рэалізацыяй цукру белага крышталічнага па дагаворах дзяржаўнай закупкі", - удакладнілі ў міністэрстве.

Пастанова ўступае ў сілу з 1 студзеня 2020 года і дзейнічае на працягу 60 дзён.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі