Сцяг Аўторак, 23 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 лістапада 2012, 18:46

Ліміт на здабычу нафты ў Беларусі ў 2013 годзе нязначна знізіцца - да 1,66 млн.т

20 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ліміт на здабычу нафты ў Беларусі ў 2013 годзе для РУП "ВА "Беларуснафта" зніжаны з 1,68 млн.т да 1,66 млн.т. Гэта прадугледжана пастановай Савета Міністраў нумар 1046, афіцыйна апублікаванай 20 лістапада на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

Дакумент устанаўлівае ліміты здабычы стратэгічных карысных выкапняў і карысных выкапняў абмежаванага распаўсюджвання і ўступае ў сілу з 1 студзеня 2013 года. Згодна з пастановай, ліміт на здабычу калійнай солі (у пераліку на аксід калію) для ААТ "Беларуськалій" на 2013 год захаваны на ўзроўні мінулага года - 7,4 млн.т. Ліміт на здабычу каменнай солі для "Беларуськалія" таксама застаўся ранейшым - 2 млн.т, для ААТ "Мазырсоль" - павялічыўся з 425 тыс.т да 435 тыс.т.

Таксама змяніліся ліміты на здабычу некаторых цвёрдых карысных выкапняў для будаўнічай і цэментнай галін (пясок, мел, гліна, супесак, мергель). У прыватнасці, ліміт на здабычу пяску для вытворчасці цэменту для ААТ "Краснасельскбудматэрыялы" знізіўся з 335 тыс.т да 285 тыс.т у год. На ранейшым узроўні застаўся ліміт на здабычу даламіту для шкляной, хімічнай і металургічнай прамысловасці для ААТ "Даламіт" - 150 тыс.т у год.

Ліміты ўстаноўлены зыходзячы з планаў развіцця горных работ на 2013 год, з улікам магчымых аб'ёмаў здабычы карысных выкапняў. Акрамя таго, пры вызначэнні лімітаў улічвалася развіццё вытворчых магутнасцей прадпрыемстваў і запланаваныя імі аб'ёмы выпуску прадукцыі.
Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі