Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 мая 2021, 16:59

Лідары краін ЕАЭС 21 мая разгледзяць фарміраванне рынку газу і ўстараненне бар'ераў у гандлі

12 мая, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Кіраўнікі дзяржаў Еўразійскага эканамічнага саюза на пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, якое намечана правесці 21 мая анлайн, разгледзяць фарміраванне агульнага рынку газу і ўстараненне бар'ераў у гандлі. Аб гэтым паведаміў сёння журналістам старшыня Калегіі Еўразійскай эканамічнай камісіі Міхаіл Мясніковіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Парадак дня (пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. - Заўвага БЕЛТА) фарміруецца, ён ужо ў асноўным адобраны Саветам ЕЭК, - сказаў Міхаіл Мясніковіч. - Будзе вынесена больш за 10 пытанняў, у тым ліку такія, як фарміраванне агульнага рынку газу, пытанні, звязаныя з устараненнем перашкод ва ўзаемным гандлі, пытанні, звязаныя з міжнароднай дзейнасцю, гэта значыць тыя, якія сапраўды вельмі актуальны".

Кіраўнік Калегіі ЕЭК нагадаў: у пачатку сакавіка ён сустракаўся са старшынёй Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета прэзідэнтам Казахстана Касым-Жамартам Такаевым, яны абмяркоўвалі парадак дня пасяджэння. "Цяпер фактычна ўжо ў завяршальнай стадыі падрыхтоўка пытанняў, і 21 мая, я лічу, будзе вельмі такі цікавы абмен думкамі па актуальных пытаннях, - адзначыў Міхаіл Мясніковіч. - Таму што, як правіла, кіраўнікі дзяржаў не абмяжоўваюцца тымі пытаннямі і тымі дакументамі, якія падрыхтаваны ва ўстаноўленым парадку. Ідзе заўсёды актыўны, зацікаўлены абмен думкамі. І я разлічваю, што і 21 мая будзе вельмі шмат ініцыятыў, якія мы возьмем у прапрацоўку для таго, каб вырашаць іх у інтарэсах эканомік нашых дзяржаў. Вядома, наш саюз - гэта эканамічны саюз, але ёсць і шмат іншых пытанняў, звязаных з міграцыяй, працоўнымі рэсурсамі, адукацыйнымі праграмамі і гэтак далей".

Міхаіл Мясніковіч выказаў надзею, што год старшынства Казахстана ў ЕАЭС будзе азнаменаваны практычнымі крокамі па паглыбленні інтэграцыі. "Папярэдні год - гэта быў год старшынства Беларусі - вельмі паспяховы: мы ўстаранілі 12 бар'ераў з 19, якія былі. Гэта сапраўды прарыў у такім напрамку. Мы лічым, што тая ўвага, якую ўдзяляюць урады ўстараненню перашкод ва ўзаемным гандлі, будзе сапраўды мець сістэмны характар​​", - дадаў старшыня Калегіі ЕЭК.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі