Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
01 красавіка 2019, 11:39

Курц: у Беларусі і Аўстрыі вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва

1 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Федэральны канцлер Аўстрыі Себасцьян Курц бачыць вялікі патэнцыял для развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі. Аб гэтым ён заявіў у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе БЕЛТА.

"Я ўпэўнены, што ў Беларусі і Аўстрыі вялікі патэнцыял для супрацоўніцтва. І размова не толькі пра развіццё кантактаў у палітычнай сферы, але і пра цесную эканамічную кааперацыю. У Беларусі паспяхова працуюць больш як сотня аўстрыйскіх кампаній. Аўстрыя знаходзіцца на другім месцы па аб'ёме інвестыцый у вашу краіну. І мы павінны выкарыстоўваць усе магчымасці для развіцця супрацоўніцтва па ўсіх напрамках", - сказаў Себасцьян Курц.

Ён лічыць беларускі рынак вельмі прывабным для еўрапейскіх кампаній.

У сваю чаргу міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей расказаў, што ў бліжэйшы час плануецца абмеркаваць з бізнес-супольнасцю Аўстрыі новыя праекты ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва. Паводле яго слоў, паміж краінамі яшчэ з савецкіх часоў склаліся цесныя гандлёва-эканамічныя сувязі. У рэспубліцы зарэгістравана 83 прадпрыемствы з аўстрыйскім капіталам (48 сумесных прадпрыемстваў 35 замежных), а таксама 20 прадстаўніцтваў аўстрыйскіх арганізацый.

"Мы дамовіліся аб тым, што ў бліжэйшы час абмяркуем з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці Аўстрыі новыя перспектыўныя праекты, якія яны маглі б рэалізаваць на тэрыторыі Беларусі", - паведаміў Уладзімір Макей.

Міністр дадаў, што дынамічнае развіццё гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва не стала б магчымым без пэўнай палітычнай волі, адзначыў канструктыўную пазіцыю кіраўніцтва Аўстрыі ў адносінах да Беларусі. "Мы просім толькі аб'ектыўна ацэньваць сітуацыю ўнутры краіны і вакол, гаворым, што сёння можам зрабіць гэта, а заўтра могуць адбыцца наступныя крокі. Удзячны кіраўніцтву Аўстрыі за разуменне таго, што трэба суадносіць жаданае з магчымым", - сказаў Уладзімір Макей.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі