Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
28 мая 2020, 11:49

Краіны ЕАЭС да 1 жніўня прадставяць прапановы па свабодным перамяшчэнні тавараў

28 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Краіны ЕАЭС павінны да 1 жніўня 2020 года прадставіць у Еўразійскую эканамічную камісію (ЕЭК) прапановы ў праект плана мерапрыемстваў па стварэнні ўмоў бесперашкоднага перамяшчэння тавараў з адной краіны ў іншую, паведамляе ТАСС са спасылкай на ЕЭК.

"Савет ЕЭК даручыў прадставіць у камісію да 1 жніўня прапановы ў праект плана мерапрыемстваў па стварэнні ўмоў бесперашкоднага перамяшчэння тавараў саюза з тэрыторыі адной краіны на іншую, якая не мае агульнай граніцы ні з адной з дзяржаў - членаў ЕАЭС, з улікам кантролю перавозкі з выкарыстаннем электронных навігацыйных пломб", - адзначаецца ў тэксце паведамлення.

Таксама гаворыцца, што адной з перашкод для перамяшчэння тавараў на рынку краін ЕАЭС магло стаць увядзенне забароны на вываз лому і адходаў каляровых і чорных металаў з Казахстана. "Гэта перашкода была агучана Расіяй у рамках кансультацый намеснікаў міністраў краін саюза сумесна з ЕЭК. Такое патрабаванне было ўключана ў праект загаду "Аб увядзенні забароны на вываз з тэрыторыі Казахстана лому і адходаў каляровых і чорных металаў" і распаўсюджвалася на краіны саюза", - тлумачыцца ў тэксце.

Міністр па ўнутраных рынках, інфарматызацыі, інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогіях ЕЭК Гегам Варданян падкрэсліў, што па выніках кансультацый з удзелам намеснікаў міністраў дзяржаў - членаў ЕАЭС у Казахстане было прынята рашэнне аб немэтазгоднасці ўвядзення такой забароны.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі