Мабільная версія
II Еўрапейскія гульні
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Кітай прадаставіць Беларусі 100 млн еўра для развіцця эканомікі

Эканоміка 24.04.2019 | 12:00
Фота пасольства Беларусі ў Кітаі
Фота пасольства Беларусі ў Кітаі

24 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Крэдытнае пагадненне аб прадастаўленні ААТ "ААБ Беларусбанк" фінансавых рэсурсаў на суму 100 млн еўра для развіцця нацыянальнай эканомікі падпісана сёння ў Пекіне. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў пасольстве Беларусі ў Кітаі.

Дакумент падпісаны на сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Беларусі ў Кітаі Кірыла Рудога са старшынёй праўлення Банка развіцця Кітая Чжаа Хуанам. У час перагавораў бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі супрацоўніцтва.

Кірыл Руды раней заявіў журналістам, што ў час візіту беларускай дэлегацыі ў Кітай, прымеркаванага да правядзення Другога форуму міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях", плануецца падпісаць больш за 20 дакументаў. "Адно міжурадавае, шэсць міжведамасных пагадненняў і 13 дакументаў на ўзроўні бізнесу. Міжурадавае пагадненне - паміж міністэрствамі транспарту дзвюх краін - адкрывае рынак паслуг для беларускіх аўтаперавозчыкаў у Кітаі", - растлумачыў дыпламат.

Аляксандр Лукашэнка 25-27 красавіка прыме ўдзел у ІІ Форуме міжнароднага супрацоўніцтва "Пояс і шлях" у Пекіне і правядзе шэраг двухбаковых сустрэч. Запланавана таксама сустрэча кіраўніка дзяржавы са Старшынёй КНР Сі Цзіньпінам, на якой бакі абмяркуюць рэалізацыю найбольш значных сумесных праектаў, развіццё міжрэгіянальнага супрацоўніцтва і перспектывы паглыблення беларуска-кітайскага ўзаемадзеяння ў гандлёва-эканамічнай, інвестыцыйнай, гуманітарнай і іншых сферах.-0-

Фота пасольства Беларусі ў Кітаі

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Акцыя "Увага - дзеці!" Напярэдадні летніх канікулаў у Беларусі праходзіць акцыя "Увага - дзеці!". Тэрміны акцыі: 25 мая - 5 чэрвеня. Мэта - пазбегнуць траўматызму дзяцей на дарогах.