Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Кіраўнік Татарстана на выстаўцы ў Казані высока ацаніў прадукцыю машынабудавання Беларусі

Эканоміка 06.12.2018 | 12:17
Рустам Мініханаў. Фота tatarstan.ru
Рустам Мініханаў. Фота tatarstan.ru

6 снежня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. У сталіцы Татарстана (Расійская Федэрацыя) у выставачным цэнтры "Казанскі кірмаш" адкрылася 18-я міжнародная спецыялізаваная выстаўка "Машынабудаванне. Металаапрацоўка. Казань" і 13-я спецыялізаваная выстаўка "TechnoЗварка". У іх прымаюць удзел 11 беларускіх прадпрыемстваў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

На выставачных стэндах прадстаўлены галіновы навукова-даследчы інстытут ААТ "Інстытут Беларгстанкінпрам", ААТ "БМЗ-кіруючая кампанія холдынга "Беларускі металургічны камбінат", ААТ "БАТЭ" - кіруючая кампанія холдынга "Аўтакампаненты", ААТ Станказавод "Чырвоны барацьбіт", ААТ "Аршанскі інструментальны завод", ААТ "Станкабудаўнічы завод імя С.М.Кірава" і інш.

Ва ўрачыстай цырымоніі адкрыцця выставак прыняў удзел Прэзідэнт Татарстана Рустам Мініханаў. "Прэзідэнт Татарстана азнаёміўся з беларускай экспазіцыяй і высока ацаніў прадстаўленую на стэндах прадпрыемстваў Міністэрства прамысловасці Беларусі прадукцыю", - адзначылі ў дыппрадстаўніцтве.

Пасля цырымоніі адкрыцця беларуская дэлегацыя прыняла ўдзел у пасяджэнні каардынацыйнага савета прадпрыемстваў машынабудавання Татарстана, якое прайшло пад кіраўніцтвам Рустама Мініханава.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Хто часцей за ўсё наведвае Беларусь па бязвізавым рэжыме Паводле даных на 29 лістапада, магчымасцямі 30-дзённага бязвізавага знаходжання ў Беларусі скарысталіся амаль 179 тыс. грамадзян розных краін.