Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 красавіка 2019, 10:07

Каля $400 млн будзе накіравана да канца года ў будаўніцтва Нежынскага ГАКа

19 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Каля $400 млн плануецца накіраваць да канца года ў будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага камбіната. Камбінат ужо ў 2024 годзе зможа прыносіць да $600 млн прыбытку, заявіў старшыня савета дырэктараў кампаніі "Славкалій" Міхаіл Гуцарыеў у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Гэта вялікая будоўля і дарагі аб'ект, але мы ведаем дакладна, што яго за 8-10 гадоў акупім. Праект будзе даваць добры прыбытак, я спадзяюся, у 2024-м - плюс $600 млн", - адзначыў Міхаіл Гуцарыеў.

Пакуль будаўніцтва комплексу ідзе з невялікім адставаннем, што звязана з некаторымі складанасцямі адводу вады. Летам будаўнікі збіраюцца навярстаць упушчанае.

Агульны кошт праекта ацэньваецца ў больш як $2 млрд.

Як паведамлялася, у верасні 2015 года Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка і бізнесмен Міхаіл Гуцарыеў урачыста залажылі капсулу ў азнаменаванне пачатку будаўніцтва Нежынскага горна-абагачальнага комплексу на базе Старобінскага радовішча калійных солей. Гэта будзе другое прадпрыемства ў Беларусі па здабычы калійнай руды і вытворчасці калійных угнаенняў магутнасцю да 2 млн т хларыду калію ў год. Інвестпраект прадугледжвае будаўніцтва горназдабыўнога комплексу, абагачальнай фабрыкі, газатурбіннай электрастанцыі для ўласных патрэб, чыгуначнай, аўтадарожнай, жыллёвай і іншай інфраструктуры. Будаўніцтва ГАКа запушчана ў 2016 годзе. Рэалізуе праект ЗТАА "Славкалій".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі