Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Кабякоў патрабуе забяспечыць выхад на прагнозныя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця па выніках года

Эканоміка 12.06.2018 | 17:21
Андрэй Кабякоў
Андрэй Кабякоў

12 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Да канца года дзяржорганы павінны забяспечыць выхад на ўстаноўленыя параметры сацыяльна-эканамічнага развіцця. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, у час якога абмяркоўваліся канцэптуальныя асновы прагнозу сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі на 2019 год і на перыяд да 2021 года, а таксама напрамкі бюджэтна-фінансавай і падатковай палітыкі Беларусі на 2019 год і сярэднетэрміновай фінансавай праграмы на 2019-2021 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У час падрыхтоўкі канцэпцыі прагнозу я даручаў Мінэканомікі сумесна з зацікаўленымі прааналізаваць чаканыя вынікі работы эканомікі ў першым паўгоддзі 2018 года і ў цэлым за год. Адпаведныя матэрыялы былі разасланы ўсім удзельнікам да гэтага пасяджэння", - адзначыў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што, паводле ацэнкі Мінэканомікі, чакаецца выкананне ўсіх ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы ўрада і Нацыянальнага банка, устаноўленых на студзень-чэрвень 2018 года. "На што хачу звярнуць увагу. Па шэрагу галін назіраецца адноснае запаволенне", - сказаў ён. Так, тэмп росту прамысловай вытворчасці па паўгоддзі ацэньваецца на ўзроўні 107,8 працэнта да ўзроўню аналагічнага перыяду 2017 года, рознічнага тавараабароту - 108,8 працэнта, аптовага тавараабароту - 106,8 працэнта.

"Прашу міністра эканомікі акцэнтавана далажыць чаканыя рэзультаты работы эканомікі з прапановамі, на што неабходна зрабіць упор дзяржорганам, каб да канца года быў забяспечаны выхад на ўстаноўленыя параметры развіцця", - рэзюмаваў кіраўнік урада.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Гандаль у Мінску ў святочныя дні Магазінам Мінска з 15 снежня па 15 студзеня рэкамендавана працаваць без закрыцця на рамонт і санітарны дзень.