Сцяг Субота, 6 снежня 2025
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 жніўня 2025, 14:51

Інвестыцыі, зарплаты, развіццё тэрыторый. Вынікі работы за паўгоддзе падвялі ў СЭЗ "Мінск"

Фота СЭЗ "Мінск"
Фота СЭЗ "Мінск"
27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У адміністрацыі СЭЗ "Мінск" адбылася нарада па выніках работы за першае паўгоддзе 2025 года і выкананні прагнозных паказчыкаў па выніках года, паведамілі БЕЛТА ў СЭЗ.

На нарадзе былі прадстаўлены даклады па розных напрамках дзейнасці СЭЗ, уключаючы прыцягненне інвестыцый, развіццё тэрыторый і інфраструктуры, работу з дзеючымі і патэнцыяльнымі рэзідэнтамі.

Сёння на тэрыторыі свабоднай эканамічнай зоны функцыянуюць 107 рэзідэнтаў з агульнай колькасцю работнікаў каля 25 тыс. За 6 месяцаў бягучага года асвоена Br321,2 млн інвестыцый у асноўны капітал, што вышэй за адпаведны перыяд 2024 года на 53,2 працэнта. Паступленне прамых замежных інвестыцый склала $218,1 млн, што на 40,1 працэнта больш, чым у першым паўгоддзі 2024-га. Знешнегандлёвы абарот прадпрыемстваў склаў $2370,8 млн, сальда знешняга гандлю таварамі склалася дадатнае.

Сярэднямесячная зарплата работнікаў рэзідэнтаў СЭЗ вырасла на 13,7 працэнта адносна 6 месяцаў папярэдняга года і склала Br3395,3. Забяспечана паступленне ў бюджэт Br652,2 млн падаткаў з ростам на 16,8 працэнта.

Кіраўнік адміністрацыі СЭЗ "Мінск" Анатоль Калінін адзначыў дадатныя тэндэнцыі ў развіцці СЭЗ, а таксама абазначыў ключавыя выклікі і задачы на бліжэйшы перыяд. Удзельнікі абмеркавалі праблемныя пытанні і намецілі актуальныя шляхі іх вырашэння.

Асаблівая ўвага была ўдзелена развіццю тэрыторый СЭЗ у раёне Фаніпаля, выдзяленню зямельных участкаў інвестарам. Анатоль Калінін падкрэсліў неабходнасць кантролю за выкананнем дагаворных абавязацельстваў рэзідэнтамі, а таксама тое, што трэба прыцягваць інвестараў, якія плануюць займацца высокатэхналагічнай вытворчасцю. Кіраўнік адміністрацыі адзначыў важнасць прадаўжэння работы па паляпшэнні інфраструктуры і стварэнні новых магчымасцей для развіцця бізнесу.-0-
Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі