Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Гомельскі камбайн на газаматорным паліве праходзіць выпрабаванні ў Башкортастане

Эканоміка 20.08.2019 | 09:36
Фота пасольства Беларусі ў Расіі
Фота пасольства Беларусі ў Расіі

20 жніўня, Масква /Эдуард Півавар - БЕЛТА/. Выпрабаванні камбайна на газаматорным паліве "Палессе GS4118К" вытворчасці ААТ "Гомсельмаш" праходзяць у Рэспубліцы Башкортастан Расійскай Федэрацыі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе пасольства Беларусі ў Расіі.

У якасці выпрабавальнай пляцоўкі выбраны сельгасугоддзі саўгаса "Аляксееўскі" ва Уфімскім раёне, дзе беларускі камбайн працуе на ўборцы азімай пшаніцы.

Пачатку выпрабаванняў папярэднічаў семінар-нарада па выкарыстанні газаматорнага паліва ў сельскай гаспадарцы, які арганізавала Міністэрства сельскай гаспадаркі Башкортастана. "Прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі, кіраўнік аддзялення пасольства Беларусі ва Уфе Пётр Балтруковіч, прадстаўнікі ААТ "Гомсельмаш", ТАА "Газпрамтрансгаз Уфа", ТАА "Газпрам газаматорнае паліва", навуковых арганізацый, спецыялісты сельгаспрадпрыемстваў і фермерскіх гаспадарак абмеркавалі перспектывы выкарыстання газаматорнай тэхнікі ў сельскай гаспадарцы, - расказалі ў прэс-службе. - Было адзначана, што галоўны козыр камбайна "Палессе GS4118К" - эканамічнасць. Калі дызпаліва каштуе ў межах 50 расійскіх рублёў за літр, то метан, на якім працуе гэты камбайн, - 16. Улічваючы, што расход газу ўсё ж вышэйшы, атрымліваецца эканомія ў паўтара раза. Гэта пацверджана выпрабаваннямі ў Беларусі. У выніку для гаспадарак з вялікімі ўборачнымі плошчамі эканомія можа скласці дзясяткі мільёнаў расійскіх рублёў".-0-

Фота пасольства Беларусі ў Расіі
Фота пасольства Беларусі ў Расіі'
Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Асеннія кірмашы Сезон асенніх кірмашоў адкрываецца ў Беларусі. Усяго запланавана больш за 150 кірмашоў