Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
05 мая 2022, 10:31

Гендырэктар "Кераміна": мы змаглі перайсці на сыравінны рынак Расіі

5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прадукцыя з расійскай сыравіны ўжо вырабляецца на "Кераміне", расказаў карэспандэнту БЕЛТА генеральны дырэктар прадпрыемства Дзмітрый Пятруша.

"Мы адчулі ўплыў не толькі санкцый, але і таго геапалітычнага крызісу, які разгарнуўся на тэрыторыі Усходняй Еўропы. Асноўная сыравіна, якую мы выкарыстоўвалі пры вытворчасці, - украінская. Раней мы завозілі яе з Украіны, а з пачаткам спецыяльнай ваеннай аперацыі гэта стала немагчыма, - адзначыў Дзмітрый Пятруша. - З 2019 года вялася актыўная работа па дыверсіфікацыі паставак украінскай сыравіны, таму мы былі гатовы да гэтага. Мы змаглі перайсці на сыравінны рынак Расіі. Сёння прадукцыя з расійскай сыравіны ўжо вырабляецца на "Кераміне".

Кіраўнік прадпрыемства адзначыў, што на "Кераміне" ўжо даўно разумелі неабходнасць дыверсіфікацыі сыравінных паставак, запчастак і матэрыялаў. "Мы рэалізуем планы, якія намецілі сабе ў гэтай сферы, - дадаў гендырэктар. - Калі раней мы закуплялі некаторыя запчасткі ў Еўрапейскім саюзе, то цяпер больш актыўна працуем з Кітаем. Так, пакуль на 100 працэнтаў мы не замянілі ўсе неабходныя для вытворчасці матэрыялы, але работа вядзецца, і мы разумеем, што гэта тэхнічны працэс, які залежыць толькі ад часу".

ААТ "Керамін" - адзін з буйнейшых у Еўропе вытворцаў керамічнай пліткі, керамічнага граніту, санітарнай керамікі і керамічнай цэглы.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі