Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Гандлёвыя палаты Беларусі і Зімбабвэ плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве

Эканоміка 08.02.2019 | 17:56
Уладзімір Улаховіч
Уладзімір Улаховіч

8 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Гандлёвыя палаты Беларусі і Зімбабвэ плануюць падпісаць пагадненне аб супрацоўніцтве, паведаміў сёння журналістам старшыня Беларускай гандлёва-прамысловай палаты Уладзімір Улаховіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Візіт Прэзідэнта Зімбабвэ ў Беларусь стаў вялікім імпульсам для бізнесу. Абмяркоўваліся канкрэтныя праекты, ёсць рух. Сярод напрамкаў - нафтахімія, сельская гаспадарка, падрыхтоўка кадраў, машынабудаванне. Беларуская гандлёва-прамысловая палата плануе ў канцы красавіка арганізаваць дзелавы візіт і падпісаць у час гэтага візіту пагадненне з Нацыянальнай гандлёвай палатай Зімбабвэ. У нас ужо вырысоўваецца некалькі новых напрамкаў, галін, па якіх будзем працаваць. У наступным годзе ў планах прапрацоўка і падрыхтоўка нацыянальнай экспазіцыі на выстаўцы ў Харары", - сказаў Уладзімір Улаховіч.

Пасол Зімбабвэ ў Расіі і Беларусі па сумяшчальніцтве Майк Нікалас Санго ў ліку прапрацоўваемых праектаў назваў праект па зборцы трактароў МТЗ. "Таксама супрацоўнічаем з БелАЗам", - адзначыў ён.

Беларуская гандлёва-прамысловая палата па даручэнні кіраўніка спраў Прэзідэнта Віктара Шэймана арганізавала яго сустрэчу з прадстаўнікамі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый па пытаннях развіцця бізнес-супрацоўніцтва з Зімбабвэ. У сустрэчы прынялі ўдзел Уладзімір Улаховіч, Майк Нікалас Санго, прадстаўнікі беларускіх прадпрыемстваў і арганізацый. Удзельнікам прадставілі інфармацыю аб актуальных і перспектыўных напрамках двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Зімбабвэ, магчымасцях выхаду на рынкі суседніх з Зімбабвэ краін, аб інструментах і механізмах экспартнага фінансавання беларускіх прадпрыемстваў.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Работа ўстаноў аховы здароўя ў выхадныя і святочныя дні ў маі У час святочных мерапрыемстваў будуць дзяжурыць медыкі. Службы хуткай медыцынскай дапамогі будуць пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці.