Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
02 лютага 2023, 09:00

Галоўчанка: санкцыі з'ядналі Расію і Беларусь не толькі ў палітычным, але і эканамічным плане

2 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі з'ядналі Расію і Беларусь не толькі ў палітычным, але і эканамічным плане. Аб гэтым заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ў час бізнес-форуму ў Ніжнім Ноўгарадзе, паведамляе карэспандэнт БЕЛТА.

"Няпросты час быў у мінулым годзе. Аднак мы змаглі дапамагчы адзін аднаму, падставіць плячо, выканаць заказы, забяспечыць нашы краіны неабходнай прадукцыяй і такім чынам унесці агульны ўклад у процідзеянне знешняму націску, які зведваюць абедзве нашы дзяржавы", - сказаў Раман Галоўчанка.

Паводле яго слоў, санкцыйны націск аказаў і станоўчы эфект. "Ён з'яднаў Расійскую Федэрацыю і Рэспубліку Беларусь не толькі ў палітычным, але і эканамічным плане. Мы змаглі па-новаму зірнуць на наш навукова-тэхнічны, вытворчы патэнцыял, заняцца забеспячэннем нацыянальнага тэхналагічнага суверэнітэту і эканамічнай бяспекай", - акцэнтаваў увагу прэм'ер-міністр.

Кіраўнік беларускага ўрада пажадаў удзельнікам бізнес-форуму рэзультатыўнай работы і паспяховых перагавораў.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі