Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 мая 2022, 12:09

Франсабанк далучаны да Альфа-Банка

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Праўленнем Нацыянальнага банка прынята пастанова ад 26 красавіка 2022 года нумар 171 аб дзяржаўнай рэгістрацыі змяненняў і дапаўненняў, якія ўносяцца ў статут ЗАТ "Альфа-Банк" у сувязі з рэарганізацыяй шляхам далучэння да яго ААТ "Франсабанк", паведамілі БЕЛТА ва ўпраўленні інфармацыі і грамадскіх сувязей Нацбанка.

У адзіны дзяржаўны рэгістр юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў унесенены запіс аб спыненні дзейнасці ААТ "Франсабанк".

Альфа-Банк з'яўляецца правапераемнікам усіх правоў і абавязкаў Франсабанка.

Пастанова нумар 171 уступае ў сілу з 4 мая 2022 года.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі