Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 чэрвеня 2017, 09:12

ЕБРР адкрые МТБанку крэдытную лінію на 9 млн еўра на развіццё МСП

20 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця адкрые МТБанку крэдытную лінію на 9 млн еўра на развіццё мікра-, малога і сярэдняга бізнесу, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МТБанка.

"Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця адкрые МТБанку крэдытную лінію на развіццё мікра-, малога і сярэдняга бізнесу ў суме 9 млн еўра. Таксама ўстановіць новы ліміт у рамках праграмы садзейнічання развіццю гандлю (TFP) ЕБРР у памеры $10 млн. Новая крэдытная лінія стане самай вялікай інвестыцыяй ЕБРР у Беларусі ў 2017 годзе", - адзначылі ў банку.

Крэдытнае пагадненне падпішуць старшыня праўлення ЗАТ "МТБанк" Андрэй Жышкевіч і кіраўнік прадстаўніцтва Еўрапейскага банка рэканструкцыі і развіцця Аляксандр Піваварскі.

ЗАТ "МТБанк" прадастаўляе комплекс паслуг карпаратыўным і прыватным кліентам. У 2015 годзе банк адзначыў 22 гады з дня заснавання. Напрамкамі дзейнасці з'яўляюцца крэдытаванне фізічных і юрыдычных асоб, разлікова-касавае абслугоўванне, валютна-абменныя аперацыі, а таксама аперацыі па ўкладах. Абслугоўванне кліентаў па Беларусі вядзецца больш як у 100 аддзяленнях.

Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця быў заснаваны ў 1991 годзе. ЕБРР інвесціруе ў праекты, якія садзейнічаюць пераходу да адкрытай рыначнай эканомікі, а таксама развіццю прыватнай і прадпрымальніцкай дзейнасці. Банк дзейнічае ў інтарэсах усіх сваіх 65 краін-акцыянераў, а таксама Еўрапейскага саюза і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка. З пачатку сваёй дзейнасці ў Беларусі ў 1992 годзе ЕБРР інвесціраваў амаль 1,8 млрд еўра ў прыкладна 70 праектаў у розных сектарах эканомікі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі