Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
ІНФАГРАФІКА: Студэнты Беларусі
16 Лістапад, 15:41 Стужка навiн
Усе навіны

Дзевяць рэалізаваных у 2017 годзе дзяржпраграм прызнаны высокаэфектыўнымі

Эканоміка 22.05.2018 | 18:04

22 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Дзевяць рэалізаваных у 2017 годзе дзяржпраграм прызнаны высокаэфектыўнымі, паведаміў сёння прэм'ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У 2017 годзе рэалізоўвалася 20 дзяржаўных праграм, якія падлягаюць ацэнцы. Па ўсіх праграмах вызначаны адказныя заказчыкі і аб'ёмы фінансавання. Эфектыўнасць рэалізацыі дзяржаўных праграм ацэньвае спецыяльна створаная міжведамасная камісія. Згодна з прадстаўленай гэтай камісіяй зводнай справаздачай, з рэалізуемых у 2017 годзе дзяржаўных праграм дзевяць прызнаны высокаэфектыўнымі", - адзначыў Андрэй Кабякоў. Пяць праграм прызнаны эфектыўнымі, яшчэ пяць - сярэднеэфектыўнымі. Ацэнка эфектыўнасці дзяржпраграмы "Малое і сярэдняе прадпрымальніцтва" будзе праведзена крыху пазней з улікам афіцыйных статыстычных даных.

Кіраўнік урада нагадаў, што па выніках 2016 года высокаэфектыўнымі былі 14 дзяржпраграм. "Хацелася б разумець: вынікі бягучага года - гэта рэзультат удасканалення Мінэканомікі падыходаў да ацэнкі эфектыўнасці дзяржпраграм або гэта ўжо недапрацоўка адказных заказчыкаў? Рэзультаты выканання зводных мэтавых паказчыкаў дзяржпраграм лепшыя, чым у мінулым годзе, але яшчэ далёкія ад ідэалу. З 51 не выканана 5, гэта значыць дзясятая частка", - паведаміў ён.

Андрэй Кабякоў звярнуў увагу, што да гэтага часу не вырашана праблема аб'ектыўнасці планавання паказчыкаў. Згодна з вынікамі ацэнкі, асобныя з іх перавыкананы ў некалькі разоў. Напрыклад, па МАРГ паказчык па прыросце аб'ектаў бытавога абслугоўвання ў раённых цэнтрах і сельскай мясцовасці перавыкананы ў 57 разоў, па МЗС - перавышэнне ў 10 разоў зводнага паказчыка па мерапрыемствах, праводзімых з удзелам беларусаў замежжа. Па Мінпрыроды па запасах прэснай вады перавыкананне ў 3 разы. "Гэтыя пытанні мы ўжо абмяркоўвалі на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў у мінулым годзе. Складваецца такое ўражанне, што работа ўзначальваемай Мінэканомікі міжведамаснай камісіі зводзіцца толькі да маніторынгу паказчыкаў. Няма належнага аналізу і каардынацыі работы заказчыкаў дзяржпраграм", - заявіў прэм'ер-міністр. Ён папрасіў Міністэрства эканомікі аргументавана далажыць, наколькі аб'ектыўныя рэзультаты (эфектыўнасць) рэалізацыі дзяржпраграм, дзе ёсць поспехі, хто і ў чым канкрэтна не дапрацоўвае, якія меры прымаюцца па вырашэнні праблемных пытанняў.

Кіраўнік урада звярнуў увагу на выкананне дзяржпраграм у сферы дарожнай і камунальнай гаспадарак. "Па стане развіцця гэтых дзяржпраграм насельніцтва часта мяркуе аб дзейнасці ўрада ў цэлым. Пакуль гэтыя праграмы ацэньваюцца міжведамаснай камісіяй як сярэднеэфектыўныя", - заявіў ён.

Так, у рамках рэалізацыі дзяржаўнай праграмы па развіцці і ўтрыманні аўтамабільных дарог выканана ўсяго 12 з 20 паказчыкаў пры практычна поўным асваенні (98,2 працэнта) выдзеленых на яе рэалізацыю сродкаў. "Нагадаю, што кіраўніком дзяржавы пастаўлена задача - адрамантаваць і рэканструяваць да 2021 года не менш як 7 тыс. км мясцовых дарог. Фактычна маем амаль 1,5 тыс. км, каля 20 працэнтаў ад задання. Па дзяржаўнай праграме "Камфортнае жыллё і спрыяльнае асяроддзе" не выканана трэць паказчыкаў пры поўным асваенні сродкаў", - паведаміў прэм'ер-міністр.

Андрэй Кабякоў падкрэсліў, што 2017 год стаў другім годам, калі ўрад працаваў па новай сістэме фарміравання і фінансавання дзяржаўных праграм. "Дзяржаўныя праграмы сфарміраваны на аснове прыярытэтаў сацыяльна-эканамічнага развіцця, зацверджаных пяцігадовай праграмай. Дзяржаўныя рэсурсы размяркоўваюцца на аснове праграмна-мэтавага метаду ў бюджэтным працэсе. Думаю, было дастаткова часу, каб прыстасавацца да новага парадку. Таму сёння ўжо ёсць магчымасць прааналізаваць і ацаніць якасць і эфектыўнасць работы кіраўнікоў дзяржорганаў, адказных заказчыкаў дзяржпраграм", - канстатаваў ён.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Студэнты Беларусі Штогод 17 лістапада адзначаецца Міжнародны дзень студэнтаў - адно з самых папулярных маладзёжных свят. Агульная колькасць студэнтаў у ВНУ Беларусі складае каля 284 тыс. чалавек.