Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
11 кастрычніка 2019, 17:46

Доўгатэрміновы прагноз паліўна-энергетычнага балансу Беларусі будзе распрацаваны да 5 лістапада

11 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Рабочая група па распрацоўцы доўгатэрміновага прагнозу паліўна-энергетычнага балансу створана распараджэннем прэм'ер-міністра Беларусі Сяргея Румаса ад 10 кастрычніка 2019 года нумар 460р, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на сайт урада.

Рабочай групе пры ўдзеле экспертаў, склад якіх зацверджаны гэтым жа распараджэннем, неабходна да 5 лістапада распрацаваць доўгатэрміновы прагноз паліўна-энергетычнага балансу, што забяспечвае энергетычную незалежнасць Беларусі і ўлічвае значэнне энергетычнай галіны, ва ўвязцы з прагнозам сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны.

Да 12 лістапада неабходна прадставіць ва ўрад доўгатэрміновы прагноз паліўна-энергетычнага балансу і іншыя неабходныя матэрыялы для разгляду на пасяджэнні Прэзідыума Савета Міністраў.

Па выніках пасяджэння Прэзідыума да 1 снежня будзе гатовы праект даклада кіраўніку дзяржавы па пытанні аб доўгатэрміновым прагнозе паліўна-энергетычнага балансу.

Узначаліў рабочую групу намеснік прэм'ер-міністра Ігар Ляшэнка, намеснікі кіраўніка групы - міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч і міністр эканомікі Дзмітрый Крутой.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі