Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
19 лістапада 2019, 16:12

Да 50 працэнтаў упакоўкі беларускіх вытворцаў да 2035 года будзе экалагічна бяспечнай

19 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Доля экалагічна бяспечнай упакоўкі, якая выкарыстоўваецца беларускімі вытворцамі, да 2035 года можа скласці ад 30 да 50 працэнтаў. Аб гэтым заявіла намеснік старшыні канцэрна "Белдзяржхарчпрам" Ія Малкіна ў час панэльнай дыскусіі па новых экалагічных стандартах Беларусі на Сусветным тыдні прадпрымальніцтва, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Мы не ставім 100 працэнтаў сабе за мэту пераходу на біялагічна нейтральную ўпакоўку, экалагічна бяспечную. Правялі аналіз магчымасцей нашых галін, іх эканамічнае развіццё. Арыенціровачна сярэднеарыфметычная лічба па розных галінах - гэта недзе ад 30 да 50 працэнтаў выкарыстання экалагічна бяспечнай упакоўкі да 2035 года", - сказала Ія Малкіна.

Намеснік старшыні канцэрна адзначыла, што на сёння ўжо распрацавана нацыянальная праграма дзеянняў па пераходзе на экалагічна бяспечную ўпакоўку. Пры яе падрыхтоўцы грунтаваліся не толькі на дакументах, распрацаваных у Беларусі (гэта і план па зялёнай эканоміцы, і Нацыянальная стратэгія ўстойлівага развіцця - 2030), але і на меркаваннях міжнародных кансультантаў, у першую чаргу кансультантаў ЕС, якія прайшлі ўжо гэты шлях.

"Паверце, як чалавек, які вельмі шмат вывучаў гэту тэматыку, я дакладна ведаю: не ўсе еўрапейскія краіны могуць пахваліцца нейкімі значнымі дасягненнямі ў гэтай сферы, - дадала Ія Малкіна. - Мы на іх фоне выглядаем нядрэнна".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі