Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
26 студзеня 2021, 10:27

Чатыры мабільныя буравыя комплексы беларуска-італьянскай вытворчасці адправілі ў Расію

26 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. Мабільныя буравыя агрэгаты АРС-225 беларуска-італьянскай вытворчасці паставілі ў Расію, паведамілі БЕЛТА ў ВА "Беларуснафта".

Гомельскае ААТ "Сейсматэхніка" сумесна з італьянскай кампаніяй Drillmec вырабілі пяць мабільных буравых агрэгатаў для "Раснафты". Чатыры комплексы ўжо адгрузілі заказчыку.

"У экспартным варыянце гомельскія машынабудаўнікі ўлічылі патрабаванні заказчыка. У першую чаргу перавялі ўстаноўкі з дызеля на электрацягу і знізілі вышыню мачты", - расказалі вытворцы.

Як удакладнілі на прадпрыемстве, АРС-225 прызначаны для выканання тэхналагічных аперацый пры бурэнні нафтавых і газавых свідравін глыбінёй да 4 км. Буравая ўстаноўка аснашчана верхнім сілавым прыводам Drillmec HTD-250CR-LT. Зманціравана абсталяванне на шасцівосевым шасі, якое спраектавалі і вырабілі ў ААТ "Сейсматэхніка".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі