ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Флаг Панядзелак, 27 верасня 2021
Мінск Ясна +13°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
27 ліпеня 2021, 17:36

БУТБ гатова садзейнічаць аднаўленню аб'ёмаў узаемнага гандлю Беларусі і Башкортастана

Фота з архіва
Фота з архіва

27 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Перспектывы выкарыстання пляцоўкі Беларускай універсальнай таварнай біржы як інструмента актывізацыі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Башкортастана абмяркоўваліся падчас сустрэчы кіраўніцтва БУТБ з дэлегацыяй дзелавых колаў гэтага рэгіёна Расіі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе БУТБ.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел топ-менеджары 12 башкірскіх прадпрыемстваў, якія займаюцца вытворчасцю і рэалізацыяй кампрэсарнага абсталявання, сістэм ачысткі паветра, прадуктаў харчавання, біяўгнаенняў, рэагентаў для нафтавай прамысловасці і водаабаротных сістэм.

"Беларусь нязменна ўваходзіць у пяцёрку ключавых гандлёвых партнёраў Башкортастана. Наколькі мне вядома, за мінулы год тавараабарот склаў больш за $285 млн. З Башкортастана ў асноўным пастаўляліся прадукцыя хімічнай прамысловасці, мінеральныя прадукты і чорны металапракат, у той час як у Беларусі закупляліся тэхніка і тэкстыль. На біржавой пляцоўцы працуюць усе найбуйнейшыя вытворцы і спажыўцы гэтых тавараў у Беларусі, і нават калі патрэбная вам пазіцыя не прадстаўлена ў гандлёвай сістэме, дастаткова размясціць заяўку на куплю, і мы аператыўна прыцягнем пад яе пул патэнцыяльных пастаўшчыкоў. Біржа забяспечвае высокаканкурэнтнае асяроддзе як для прадаўцоў, так і для пакупнікоў", - адзначыў намеснік старшыні праўлення БУТБ Аляксей Мацавіла.

Прадстаўнік біржы таксама дадаў, што ў бягучым годзе БУТБ удзяляе асаблівую ўвагу супрацоўніцтву з рэгіёнамі Расіі, што станоўча ўплывае на колькасць ўдзельнікаў таргоў з РФ і дынаміку біржавога тавараабароту. "Расія заўсёды лідзіравала па колькасці акрэдытаваных на біржы кампаній: цяпер іх больш за 2,6 тыс. пры агульнай колькасці нерэзідэнтаў 5,3 тыс. Разам з тым доўгі час патэнцыял узаемнага гандлю рэалізоўваўся не ў поўнай меры. У 2021 годзе мы скарэкціравалі алгарытм работы, і дзякуючы актыўнаму ўзаемадзеянню з прадпрыемствамі з Маскоўскай, Ленінградскай, Смаленскай, Чэлябінскай, Ніжагародскай і іншых абласцей Расіі нам удалося істотна палепшыць паказчыкі, у першую чаргу па экспарце беларускай прадукцыі, які па выніках паўгоддзя вырас у 3,7 раза да $30,4 млн. На фоне ажыўлення дзелавой актыўнасці ў нашых краінах больш шырокае прымяненне біржавой пляцоўкі будзе садзейнічаць больш хуткаму пераадоленню наступстваў пандэміі і выхаду на траекторыю ўстойлівага росту", - падкрэсліў Аляксей Мацавіла.

ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі прайшлі ў чэрвені 2005 года. БУТБ - адна з найбуйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаюцца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі