Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 ліпеня 2022, 18:16

Брыло: пасяўныя плошчы пад азімы ячмень плануем павялічыць у тры разы

29 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Пасяўныя плошчы пад азімы ячмень плануецца павялічыць у тры разы. Аб гэтым расказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Па выніках на сённяшнюю раніцу ўжо было намалочана 1 млн 115 тыс. т збожжа з даволі нядрэннай ураджайнасцю 38,8 ц/га. Гэта амаль на 6 ц/га вышэй да ўзроўню мінулага года. У гэтым годзе плануем сабраць каля 10 млн т збожжа", - расказаў міністр.

Паводле яго слоў, цяпер робіцца вялікая стаўка на азімы ячмень. На сённяшнюю раніцу яго намалочана каля 300 тыс. т. Як адзначыў міністр, ураджайнасць гэтай культуры таксама добрая - 51,5 ц/га. "Плануем як мінімум у тры разы павялічыць пасяўныя плошчы пад азімы ячмень на наступны год і ў далейшым паглядзім, як спрацуе гэты эксперымент. Што датычыцца рапсу, на раніцу намалочана 350 тыс. т з ураджайнасцю 24 ц/га - гэта практычна на 2 ц/га больш у параўнанні з мінулым годам", - падкрэсліў Ігар Брыло.

Таксама ён расказаў, што цяпер на беларускіх палях вядуцца эксперыменты з вырошчваннем соі.

"На гэты момант у нас усё пераплялося. Ёсць вельмі шмат задач, якія трэба выконваць адначасова, таму выконваем увесь спектр сельгасработ, - заявіў Ігар Брыло. - Трэба ўбраць травы другога ўкосу, падрыхтаваць глебу. З 5 жніўня трэба ўжо сеяць азімы рапс, а з 20 жніўня і іншыя азімыя культуры, каб паспець у тэрміны. У верасні спачатку будзем убіраць кукурузу на сілас, потым на зерне. Сельская гаспадарка - гэта бясконцы працэс".-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі