Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
04 мая 2022, 09:37

Брыло: геаграфія паставак беларускай прадукцыі з кожным годам пашыраецца

4 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Геаграфія паставак беларускай прадукцыі з кожным годам пашыраецца. Аб гэтым у перадачы "Еўразія. Даслоўна" на тэлеканале "Мір 24" расказаў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Ігар Брыло, паведамляе БЕЛТА.

"Геаграфія паставак беларускай прадукцыі з кожным годам пашыраецца, у тым ліку і па хлебе, і нашых кандытарскіх вырабах. У мінулым годзе нашы прадукты былі прадстаўлены на прылаўках у 44 краінах свету. У нас даволі нядрэнныя паказчыкі па экспарце харчовых тавараў былі ў 2021 годзе: тэмп росту каля 120 працэнтаў. Гэты год мы пачалі з такім жа прыкладна ростам", - сказаў Ігар Брыло.

Паводле яго слоў, за мяжу пастаўляецца шмат найменняў прадукцыі. "Вядома, хлеб, які мае кароткія тэрміны прыгоднасці, адправіць у далёкія краіны не бачыцца магчымым. Таму мы экспартуем прадукты з больш працяглымі тэрмінамі захоўвання. Яны вельмі запатрабаваны на рынках. Мы і ў далейшым плануем развіваць пастаўкі па гэтым напрамку і дыверсіфікаваць знешнія рынкі збыту", - падкрэсліў міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі