Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 ліпеня 2019, 10:34

Больш за 90 працэнтаў плошчаў азімага рапсу на зерне ўбрана ў Беларусі

22 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі ўбрана 90,8 працэнта плошчаў азімага рапсу на зерне, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на аператыўныя даныя Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання.

Уборка азімага рапсу на зерне завяршаецца ў Брэсцкай (98,6 працэнта) і Гродзенскай абласцях (97,2 працэнта). У Мінскай вобласці ўбрана 94,5 працэнта плошчаў, у Магілёўскай - 85,8 працэнта, Гомельскай - 82,1 працэнта, Віцебскай - 80,1 працэнта. Нарыхтавана ўсяго 594,5 тыс. т пры ўраджайнасці 20,6 ц/га.

Збожжавыя (без кукурузы, проса і грэчкі) убраны на 436,1 тыс. га (20,2 працэнта да ўборачнай плошчы). На сёння намалочана больш за 1,4 млн т збожжа. Сярэдняя ўраджайнасць яго складае 32,2 ц/га.

Акрамя таго, гаспадаркі Беларусі правялі другі ўкос траў на 63,6 працэнта плошчаў (498,9 тыс. га). Паводле даных Мінсельгасхарча, сельскагаспадарчыя арганізацыі краіны нарыхтавалі 2 960,8 тыс. т кармавых адзінак травяных кармоў. Усяго ў гэтым годзе іх плануецца нарыхтаваць 9 168 тыс. т. На адну ўмоўную галаву жывёлы закладзена 8,69 ц кармавых адзінак. Сенажу нарыхтавана 9 115,2 тыс. т (70,2 працэнта да плана), сена - 635,4 тыс. т (67 працэнтаў), сіласу - 335,3 тыс. т (1,84 працэнта).-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі