Фота з архіва
16 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Звыш $1 млрд склала сума біржавых здзелак, заключаных у 2024 годзе паміж прадпрыемствамі Беларусі і суб'ектамі гаспадарання іншых краін Еўразійскага эканамічнага саюза. Гэта ў 3,3 раза больш за аналагічны паказчык 2023 года і з'яўляецца рэкордным вынікам за ўсю гісторыю існавання Беларускай універсальнай таварнай біржы. Такія даныя агучыў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій у ходзе круглага стала "Асаблівасці вядзення бізнесу анлайн: адзіны лічбавы парадак дня краін ЕАЭС і вопыт яго прымянення ў Беларусі", які прайшоў 16 студзеня ў Мінску, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе біржы.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі дыпламатычных місій, органаў дзяржаўнай улады, дзелавых колаў і экспертнай супольнасці дзяржаў - членаў ЕАЭС.
Паводле слоў Аляксандра Башлія, развіццё біржавога гандлю ў рамках ЕАЭС - адзін з ключавых напрамкаў работы БУТБ на знешнім контуры. Аб гэтым, у прыватнасці, сведчыць колькасць акрэдытаваных на біржы кампаній з краін саюза, а таксама пастаяннае павелічэнне аб'ёмаў біржавога тавараабароту.
"На сёння на нашай электроннай платформе акрэдытаваны 4258 удзельнікаў з Расіі, 146 - з Казахстана, 48 - з Арменіі і 30 - з Кыргызстана. Пры гэтым дадатная дынаміка аб'ёмаў узаемнага біржавога гандлю дасягнута практычна з усімі краінамі ЕАЭС. У прыватнасці, тавараабарот з Расіяй вырас у 3,5 раза, з Казахстанам - у 4,2 раза, з Кыргызстанам - у 2,4 раза. Толькі з Арменіяй па выніках мінулага года не ўдалося выйсці ў плюс з прычыны скарочанага імпарту металапракату і ферасплаваў з гэтай краіны, таму ў бягучым годзе гэтаму рынку будзе ўдзяляцца асаблівая ўвага. У прыярытэце экспарт беларускіх малакапрадуктаў і прадукцыі дрэваапрацоўкі", - адзначыў прадстаўнік БУТБ.
ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" створана ў 2004 годзе. Першыя таргі адбыліся ў чэрвені 2005 года. Беларуская ўніверсальная таварная біржа - адна з буйнейшых таварных біржаў ва Усходняй Еўропе. Галоўная функцыя біржы - садзейнічанне беларускім прадпрыемствам у экспарце прадукцыі і дапамога замежным кампаніям у выхадзе на беларускі рынак. На біржы прадаецца метала-, леса-, сельгаспрадукцыя, прамысловыя і спажывецкія тавары шырокай наменклатуры.-0-