Сцяг Серада, 8 мая 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
20 верасня 2021, 18:50

"Белнафтахім" анансаваў змяненне цэн на аўтамабільнае паліва

20 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі змяняюцца рознічныя цэны на аўтамабільнае паліва з 21 верасня, паведамілі БЕЛТА ў канцэрне "Белнафтахім".

Так, кошт бензіну АІ-92-К5-Еўра з заўтрашняга дня складзе Br1,98. АІ-95-К5-Еўра будзе каштаваць Br2,08, АІ-98-К5-Еўра - Br2,3, дызельнае паліва - Br2,08.

Змяненне цэн на маторнае паліва абумоўлена працяглым ростам сусветных каціровак нафты, адзначылі ў канцэрне. Так, з 1 па 17 верасня сярэдняе значэнне сусветных каціровак дасягнула $73 за 1 бараль і ў параўнанні са студзенем 2021 года вырасла на 33 працэнты.

З пачатку года цэны на аўтамабільнае паліва павялічыліся на 14,7 працэнта.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі