Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
У Брэсце адкрылі помнік Пушкіну
11 Кастрычнік, 17:46 Культура
Усе навіны

БелГПП і індыйская MIICCIA будуць садзейнічаць гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву паміж краінамі

Эканоміка 16.09.2019 | 17:06
Фота з архіва
Фота з архіва

16 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларуская гандлёва-прамысловая палата (БелГПП) і Індыйская міжнародная гандлёвая, прамысловая і сельскагаспадарчая палата (MIICCIA) падпісалі мемарандум аб узаемаразуменні, паведамілі БЕЛТА ў БелГПП.

Бакі дамовіліся аказваць садзейнічанне развіццю гандлю і эканамічнага супрацоўніцтва паміж прадпрыемствамі Беларусі і Індыі, развіваць узаемадзеянне ў галіне арганізацыі дзелавых і выставачна-кірмашовых мерапрыемстваў з удзелам бізнесу дзвюх краін, абмену візітамі дэлегацый дзелавых колаў. Таксама падпісанне дакумента прадугледжвае рэгулярны абмен інфармацыяй па пытаннях гандлю таварамі, рыначнай кан'юнктуры, вядзення бізнесу ў Беларусі і Індыі.

Індыйская міжнародная гандлёвая, прамысловая і сельскагаспадарчая палата - недзяржаўная, некамерцыйная арганізацыя, мэтай якой з'яўляецца падтрыманне інтарэсаў індыйскага бізнесу і садзейнічанне развіццю прадпрымальніцтва. Дзякуючы шырокім кантактам з гандлёва-прамысловымі палатамі штатаў Індыі, а таксама партнёрскімі палатамі ў розных краінах, MIICCIA садзейнічае вырашэнню задач, якія стаяць перад бізнесам, і развіццю кантактаў у сферах гандлю, прамысловасці, сельскай гаспадаркі.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Беларусь - Туркменістан: гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва Туркменістан з'яўляецца адным са стратэгічных партнёраў Беларусі ў Цэнтральнай Азіі. Дыпламатычныя адносіны паміж краінамі ўсталяваны 21 студзеня 1993 года.