Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
22 студзеня 2020, 12:18

Беларускую экспазіцыю прадставяць 21-23 сакавіка на міжнароднай прамысловай выстаўцы ў Пакістане

22 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Калектыўны стэнд Беларусі будзе прадстаўлены на міжнароднай прамысловай выстаўцы International Trade and Industry Fair у Пакістане, якая пройдзе ў Карачы 21-23 сакавіка. Аб гэтым паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Нацыянальнага цэнтра маркетынгу Міністэрства замежных спраў, які выступае арганізатарам беларускай экспазіцыі.

"International Trade and Industry Fair з'яўляецца буйнейшым выставачным мерапрыемствам гэтага рэгіёна для дэманстрацыі тэхнікі і абсталявання. Беларускія прадпрыемствы прадставяць тут трактары і грузавыя аўтамабілі, сельскагаспадарчую тэхніку і электраабсталяванне, а таксама новыя распрацоўкі ў галіне энергетыкі і металургіі, нафтахімічнай галіны", - адзначылі ў Нацыянальным цэнтры маркетынгу.

Пакістан - адзін з прыярытэтных партнёраў Беларусі ў рэгіёне Паўднёвай Азіі. "Вопыт удзелу беларускіх прадпрыемстваў у міжнароднай індустрыяльнай выстаўцы ў Лахоры ў 2019 годзе паказаў высокі інтарэс да айчыннай прадукцыі з боку афіцыйных колаў і прадстаўнікоў бізнесу Пакістана. Па выніках выстаўкі падпісаны доўгатэрміновыя кантракты, пратаколы аб намерах і пагадненні аб супрацоўніцтве на агульную суму большую за $850 млн, якія знаходзяцца ў стадыі рэалізацыі", - дадалі ў НЦМ.

Карачы - фінансава-эканамічная сталіца Пакістана, там размешчаны буйнейшыя карпарацыі краіны, развіта аўтамабільная прамысловасць, распрацоўваецца праграмнае забеспячэнне, праводзяцца навуковыя даследаванні.

У Нацыянальным цэнтры маркетынгу лічаць, што ўдзел у International Trade and Industry Fair дасць магчымасць павялічыць аб'ёмы экспарту прадукцыі на рынку Пакістана, а таксама пашырыць таварную наменклатуру на рынках краін усяго Паўднёва-Азіяцкага рэгіёна.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі