Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
12 студзеня 2022, 09:52

Беларускі газаперапрацоўчы завод мадэрнізаваў адзін з участкаў

12 студзеня, Гомель /Кар. БЕЛТА/. На Беларускім газаперапрацоўчым заводзе (БГПЗ) мадэрнізавалі аддзяленне атрымання вуглевадародных прапелентаў на ўчастку падрыхтоўкі газу. Праект выканалі для больш дасканалай ачысткі ізапентанавай фракцыі ад сярністых злучэнняў, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе вытворчага аб'яднання "Беларуснафта".

Праекціроўшчыкам выступіла прадпрыемства "Саюзнафтахімпраект". Усе работы па мадэрнізацыі праведзены на базе дзеючага абсталявання аддзялення атрымання вуглевадародных прапелентаў БГПЗ.

Начальнік вытворчасці - галоўны тэхнолаг БГПЗ Андрэй Паўлавец адзначыў, што мадэрнізацыя дасць магчымасць выпускаць адзін з відаў прадукцыі завода - ізапентанавую фракцыю маркі А з больш высокай якасцю. "Цяпер мы можам атрымліваць вуглевадародныя прапеленты з масавай доляй агульнай серы не больш за 0,001 працэнта. Такія паказчыкі адназначна павысяць узровень канкурэнтаздольнасці гэтага віду прадукцыі на рынку, дадуць нашаму прадпрыемству эканамічны эфект у выглядзе дадатковага даходу", - сказаў ён.

Праектная магутнасць абноўленай вытворчасці па ачыстцы ізапентанавай фракцыі складае амаль 53 тыс. т прадукцыі ў год.

Беларускі газаперапрацоўчы завод уведзены ў эксплуатацыю ў 1976 годзе. Асноўныя віды дзейнасці - перапрацоўка спадарожнага нафтавага газу, прывазной сыравіны, вытворчасць электраэнергіі.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі