Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ
Апошнія навіны
Усе навіны

Беларуска-швейцарскі камітэт па гандлі аднавіў работу пасля трохгадовага перапынку

Эканоміка 20.06.2018 | 18:25
У час сустрэчы. Фота МЗС
У час сустрэчы. Фота МЗС

20 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Пасля трохгадовага перапынку аднавіў работу беларуска-швейцарскі сумесны камітэт па гандлі і эканамічным супрацоўніцтве, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе МЗС.

Дзясятае пасяджэнне камітэта адбылося ў Берне (папярэдняе было ў 2015 годзе ў Мінску). Беларускую дэлегацыю на мерапрыемстве ўзначаліў намеснік міністра замежных спраў Яўген Шэстакоў, швейцарскую - упаўнаважаны Федэральнага савета па пытаннях гандлёвых дагавораў, начальнік дырэкцыі двухбаковых эканамічных адносін Дзяржаўнага сакратарыята эканомікі Эрвін Болінгер. Бакі абмяняліся інфармацыяй аб стане і перспектывах развіцця нацыянальных эканомік, абмеркавалі супрацоўніцтва Беларусі і Швейцарыі ў галіне фінансаў і страхавання, навукі і тэхналогій, авіяцыйных зносін, развіцця банкаўскага і турыстычнага сектараў. Разгледжаны таксама пытанні павышэння эфектыўнасці двухбаковага ўзаемадзеяння ў сферы гандлю таварамі і паслугамі, у крэдытна-інвестыцыйнай сферы.

Па выніках пасяджэння падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве паміж СЭЗ "Брэст" і Аб'яднанай гандлёва-прамысловай палатай Швейцарыя-СНД/Грузія. Дасягнута дамоўленасць аб падпісанні ў бліжэйшым будучым мемарандума аб супрацоўніцтве паміж Міністэрствам спорту і турызму Беларусі і Швейцарскім нацыянальным турыстычным маркетынгавым агенцтвам Switzerland Tourism.-0-

Фота МЗС

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск

Інфаграфіка

Спрашчэнне працэдуры дзяржрэгістрацыі і зняцця з уліку аўтамабіляў Савет Міністраў скарэкціраваў палажэнне аб парадку дзяржаўнай рэгістрацыі і дзяржаўнага ўліку транспартных сродкаў, зняцця з уліку і ўнясення змяненняў у дакументы, звязаныя з рэгістрацыяй транспартных сродкаў.