ДЗЯРЖОРГАНЫДЗЯРЖОРГАНЫ
Чацвер, 24 верасня 2020
Мінск Малавоблачна +20°C
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
18 лютага 2020, 14:22

Беларусь зацікаўлена павялічыць пастаўкі тэхнікі і прадуктаў харчавання ў Архангельскую вобласць - Румас

У час сустрэчы
У час сустрэчы

18 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь зацікаўлена павялічыць пастаўкі тэхнікі і прадуктаў харчавання ў Архангельскую вобласць Расіі, заявіў сёння Сяргей Румас на сустрэчы з губернатарам Архангельскай вобласці Ігарам Арловым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прамыя кантакты з суб'ектамі Расійскай Федэрацыі з'яўляюцца асновай гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння Беларусі і Расіі, і Архангельская вобласць - наш надзейны, правераны часам гандлёвы партнёр. Па выніках мінулага года наш узаемны тавараабарот крыху знізіўся, але ўвогуле ён збалансаваны, хоць, вядома, не адпавядае патэнцыялу нашых эканомік", - лічыць Сяргей Румас.

Кіраўнік беларускага ўрада прапанаваў абмеркаваць, што можна зрабіць для павелічэння тавараабароту да максімуму 2014 года.

"Ёсць некалькі прапаноў з беларускага боку, дзе мы можам развіць нашу работу. Першая - гэта пашырэнне супрацоўніцтва ў частцы паставак кар'ернай, грузавой і дарожна-будаўнічай тэхнікі", - адзначыў прэм'ер-міністр. Ён звярнуў увагу, што на тэрыторыі Архангельскай вобласці ёсць шэсць буйных прадпрыемстваў, якія здабываюць карысныя выкапні, там працуе больш за 100 БелАЗаў. "Тэхніка добра зарэкамендавала сябе ў вашых кліматычных умовах. І мы спадзяёмся, што працэс замены тэхнікі планава будзе прадаўжацца, тут мы гатовы прапанаваць свае магчымасці па фінансавым забеспячэнні паставак БелАЗаў", - дадаў Сяргей Румас.

Разам з гэтым у Беларусі выпускаецца шырокая лінейка грузавой і спецыяльнай тэхнікі, і беларускі бок таксама зацікаўлены ў павелічэнні аб'ёму паставак машын для патрэб дарожна-будаўнічых службаў і прадпрыемстваў ЖКГ.

Яшчэ адзін перспектыўны напрамак для супрацоўніцтва - пастаўка пасажырскай тэхнікі. У прыватнасці, сваю прадукцыю ў Архангельскую вобласць можа пастаўляць МАЗ, яго пасажырская тэхніка карыстаецца попытам у рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Паводле слоў прэм'ер-міністра, гэта тлумачыцца якасцю тэхнікі і яе прыстасаванасцю да кліматычных умоў. "У 2020 годзе мы заключылі кантракт на пастаўку больш як 100 адзінак тэхнікі ў Санкт-Пецярбург. Лічым, што тэхніка МАЗа таксама магла б працаваць і ва ўмовах Архангельскай вобласці", - сказаў ён. Акрамя таго, Беларусь гатова пастаўляць электратранспарт.

Сяргей Румас адзначыў, што Беларусь ужо мае значны вопыт ва ўзвядзенні аб'ектаў інфраструктуры і жылой пабудовы ў рэгіёнах Расійскай Федэрацыі. "Лічым, што ў Архангельскай вобласці наш вопыт таксама можа быць запатрабаваны. Мы маглі б у комплексе спраектаваць, як гэта было ў Калужскай вобласці, беларускія кварталы. Такі метад узаемадзеяння магчымы ў Архангельску або ў Северадзвінску", - прапанаваў кіраўнік урада.

Беларусь таксама зацікаўлена развіваць супрацоўніцтва ў аграрным сектары. "Сёння аснову беларускага экспарту ў Архангельскую вобласць займаюць прадукты харчавання, і мы гатовы пашыраць пастаўкі. Гэта датычыцца як мясной, малочнай прадукцыі, так і іншых сектараў беларускай сельскай гаспадаркі", - растлумачыў Сяргей Румас.

Акрамя таго, перспектыўным напрамкам для супрацоўніцтва можа быць турызм. "Для расійскіх грамадзян вялікі інтарэс маюць нашы санаторыі, і з кожным годам колькасць турыстаў з Расіі павялічваецца", - заўважыў прэм'ер-міністр.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
З НАМІ НАЙБОЛЬШ ЦІКАВА
Свежыя навіны Беларусі