Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
14 лютага 2023, 12:00

Беларусь запрасілі прыняць удзел у Ланьчжоўскім міжнародным гандлёва-інвестыцыйным кірмашы

14 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Беларусі ў Кітаі Юрый Сянько 13 лютага сустрэўся з намеснікам дырэктара канцылярыі знешніх сувязей правінцыі Ганьсу Ма Цунам. Аб гэтым карэспандэнту БЕЛТА расказалі ў беларускай загранустанове ў Пекіне.

Бакі падвялі вынікі сумеснай работы ў 2022 годзе і абмеркавалі шэраг напрамкаў двухбаковага ўзаемадзеяння ў 2023 годзе, у тым ліку пытанні супрацоўніцтва ў транспартнай сферы, культуры і СМІ.

Кітайскі бок прэзентаваў патэнцыял правінцыі Ганьсу ў гандлёва-эканамічнай і гуманітарнай галінах, а таксама запрасіў дэлегацыю пасольства і прадстаўнікоў беларускіх дзяржорганаў і прадпрыемстваў прыняць удзел у Ланьчжоўскім міжнародным гандлёва-інвестыцыйным кірмашы і Дуньхуанскім культурным кірмашы.

Юрый Сянько падкрэсліў, што 2023 год павінен стаць годам двухбаковых візітаў, што дасць магчымасць паглыбіць міжрэгіянальнае супрацоўніцтва і актывізаваць рэалізацыю сумесных праектаў.

Правінцыя Ганьсу размешчана на паўночным захадзе Кітая, плошча складае 425 900 кв.км, агульная колькасць насельніцтва - 24,9 млн чалавек. Сталіца правінцыі - горад Ланьчжоу. Гістарычна Ганьсу была жыццёва важным калідорам паміж Кітаем і Цэнтральнай Азіяй: цераз яе праходзіў амаль 1600-кіламетровы ўчастак Вялікага Шаўковага шляху. Размяшчэнне на Шаўковым шляху прывяло да таго, што гэта тэрыторыя стала шматнацыянальнай: правінцыю насяляюць тыбетцы, хуэйцы, уйгурцы, манголы. Тут таксама прыжылося мноства рэлігій: будызм, мусульманства, хрысціянства, канфуцыянства і даасізм.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі