Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь у I паўгоддзі знізіла экспарт тавараў і паслуг на 2,8 працэнта да $19,9 млрд

Эканоміка 09.08.2019 | 16:26
Фота з архіва
Фота з архіва

9 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь у першым паўгоддзі 2019 года знізіла экспарт тавараў і паслуг на 2,8 працэнта да $19,973 млрд у параўнанні з аналагічным перыядам 2018-га. Аб гэтым сведчаць статыстычныя даныя, апублікаваныя на сайце Нацыянальнага банка, паведамляе БЕЛТА.

Знешнегандлёвы абарот тавараў і паслуг склаў $39,637 млрд, што на 2,5 працэнта менш, чым у аналагічным перыядзе 2018 года. У тым ліку экспарт склаў $19,973 млрд (зніжэнне на 2,8 працэнта), імпарт - $19,663 млрд (зніжэнне на 2,2 працэнта). Дадатнае сальда знешняга гандлю товарамі і паслугамі склала $309,8 млн (у студзені-чэрвені 2018-га - $430,3 млн).

Знешнегандлёвы абарот тавараў скараціўся на 3,5 працэнта да $32,75 млрд. Экспарт тавараў зменшыўся на 4,4 працэнта да $15,622 млрд, імпарт знізіўся на 2,7 працэнта да $17,127 млрд. Сальда склалася адмоўным у памеры $1,504 млрд (у студзені-чэрвені 2018 года яно таксама было адмоўным і складала $1,257 млрд).

Знешнегандлёвы абарот паслуг за шэсць месяцаў дасягнуў $6,886 млрд (вырас на 2,6 працэнта). Экспарт паслуг паказаў рост на 3,5 працэнта да $4,35 млрд, імпарт паслуг вырас на 0,9 працэнта і склаў $2,536 млрд. Сальда знешняга гандлю паслугамі склалася дадатным у памеры $1,814 млрд (у студзені-чэрвені 2018 года дадатане сальда складала $1,687 млрд).-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Топ-навіны
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Лясы Беларусі Лес - адно з самых значных прыродных багаццяў Беларусі. Усе лясы ў рэспубліцы з'яўляюцца выключна ўласнасцю дзяржавы.