Мабільная версія
ДЗЯРЖОРГАНЫ

Апошнія навіны
Усе навіны

Беларусь прасоўвае прадукцыю МАЗ на егіпецкі рынак і абмяркоўвае магчымасць адкрыцця новых СП

Эканоміка 11.04.2019 | 09:47
Фота з архіва
Фота з архіва

11 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Магчымасці пашырэння паставак прадукцыі ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" на рынак Егіпта і арганізацыі там дадатковых сумесных вытворчасцей абмеркаваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Арабскай Рэспубліцы Егіпет Сяргей Рачкоў на сустрэчы з міністрам па справах дзяржаўных прадпрыемстваў Егіпта Хішамам Анварам Таўфікам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе Міністэрства замежных спраў.

Фота МЗС
Фота МЗС'

З беларускага боку ў сустрэчы прымала ўдзел дэлегацыя ААТ "Мінскі аўтамабільны завод" пад кіраўніцтвам намесніка генеральнага дырэктара - камерцыйнага дырэктара Генадзя Скітава. Егіпецкія дзелавыя колы на перагаворах прадстаўлялі старшыня холдынгавай кампаніі па металургічнай прамысловасці Медхад Нафеі і старшыня інжынернай аўтамабільнай кампаніі EAMCO Амін Ях'я Хусэйн.

"Бакі абмеркавалі магчымасці выкарыстання грузавой тэхнікі ААТ "МАЗ", што сумесна вырабляецца на базе кампаніі Helwan Machinery and Equipment Міністэрства ваеннай прамысловасці Егіпта, для патрэб транспартных кампаній, якія ўваходзяць у структуру Міністэрства па справах дзяржаўных прадпрыемстваў, у мэтах развіцця сістэмы грузаперавозак Егіпта", - растлумачылі ў МЗС.

Размова ішла і аб магчымасці вытворчасці асобных мадэлей грузавой і пасажырскай тэхнікі МАЗ на базе кампаніі Engineering Automotive Manufacturing Co. з далейшым выхадам сумеснай прадукцыі на рынкі трэціх краін.

Акрамя таго, разглядаліся перспектывы пастаўкі кар'ернай тэхнікі ААТ "БелАЗ" для патрэб гарнарудных і металургічных кампаній Міністэрства па справах дзяржаўных прадпрыемстваў Егіпта ў мэтах рэалізацыі праектаў па здабычы карысных выкапняў у гэтай краіне.-0-

Версія для друку
Навіны рубрыкі Эканоміка
Надвор'e
Мінск
Баранавічы
Бабруйск
Барысаў
Брэст
Варшава
Вільнюс
Віцебск
Гомель
Гродна
Жлобін
Кіеў
Кіеў
Ліда
Мінск
Магілёў
Магілёў
Мозыр
Масква
Орша
Полацк
Рыга
Санкт-Пецярбург
Салігорск
Салігорск

Інфаграфіка

Змяненне меж Мінска У мэтах развіцця тэрыторыі, што прылягае да Нацыянальнага аэрапорта Мінск, змяняюцца межы Мінска і Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.