Сцяг Пятніца, 26 красавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
17 верасня 2019, 16:06

Беларусь прадоўжыць перагаворы з Расіяй па кампенсацыі страт з-за бруднай нафты

17 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь прадоўжыць перагаворы з Расіяй па кампенсацыі страт з-за бруднай нафты, паведаміў сёння журналістам намеснік старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзімір Сізоў на палях Беларускага прамыслова-інвестыцыйнага форуму, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Завершаны асноўныя мерапрыемствы тэхнічнага плана па выцясненні забруджанай арганікай нафты з тэрыторыі Беларусі. Мы лічым, што пэўная частка зафіксаванага ўрону была кампенсавана. Засталіся пытанні ў частцы выпадаючых даходаў за транзіт нафты, недазагрузкі нафтаперапрацоўчых заводаў і ўрону абсталяванню", - сказаў Уладзімір Сізоў. Паводле яго слоў, канкрэтныя сумы кампенсацыі будуць вызначаны ў час перагавораў з расійскім бокам.

Намеснік старшыні "Белнафтахіма" пацвердзіў тэхнічную гатоўнасць Беларусі прапампаваць да канца года планавы аб'ём транзітнай нафты. "Тэхнічныя магчымасці прадпрыемстваў па транзітнай транспарціроўцы нафты даюць магчымасць забяспечваць тыя аб'ёмы, якія былі запланаваны на пачатак года. Цяпер пытанне ў тым, які канкрэтна аб'ём транзітнай транспарціроўкі будзе ажыццёўлены. Гэта будзе залежаць ад патрэбнасцей нафтавых кампаній, зацікаўленасці прадаўца і пакупніка нафты і магчымасцей "Транснафты" забяспечыць прапампоўку да тэрыторыі Беларусі", - адзначыў Уладзімір Сізоў.

Як паведамлялася, "Белнафтахім" 19 красавіка заявіў аб рэзкім пагаршэнні якасці расійскай нафты Urals, якая паступае па трубаправодзе "Дружба". Колькасць хлорарганічных злучэнняў у саставе нафты ў дзясяткі разоў перасягала гранічныя значэнні па стандарце. У выніку шэраг краін перастаў прымаць і перапрацоўваць расійскую нафту. Абодва беларускія нафтаперапрацоўчыя заводы - Мазырскі НПЗ і ААТ "Нафтан" - вымушаны былі знізіць загрузку магутнасцей і панеслі страты, урон быў нанесены і трубаправоднай сістэме.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі