Фота Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя
27 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Беларусь плануе ўмацоўваць супрацоўніцтва з Расіяй у галіне кіравання трансгранічнымі воднымі рэсурсамі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.
У Душанбэ намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Віктар Галанаў і дырэктар РУП "ЦНДІКВВР" Вольга Каўзунова прымаюць удзел у Чацвёртай Міжнароднай канферэнцыі высокага ўзроўню, прымеркаванай да Міжнароднага дзесяцігоддзя дзеянняў "Вада для ўстойлівага развіцця, 2018-2028 гады".
Праведзены перагаворы з членамі дэлегацыі Расійскай Федэрацыі, накіраваныя на ўмацаванне супрацоўніцтва ў галіне кіравання трансгранічнымі воднымі рэсурсамі.
Таксама абмеркаваны далейшыя крокі па ўзмацненні партнёрства з прадстаўнікамі Федэральнай службы па гідраметэаралогіі і маніторынгу навакольнага асяроддзя.
Віктар Галанаў правёў перагаворы са старшынёй Камітэта па ахове навакольнага асяроддзя пры ўрадзе Рэспублікі Таджыкістан. Галоўная тэма - распрацоўка і падпісанне дарожнай карты (плана мерапрыемстваў) па рэалізацыі мемарандума.
"Прадаўжаем сістэмную работу па развіцці міжнароднага прыродаахоўнага дыялогу", - адзначылі ў прэс-службе ведамства.-0-