Сцяг Чацвер, 28 лістапада 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
08 лістапада 2018, 15:41

Беларусь падпісала ў Шанхаі кантракты на пастаўку нафтахімічнай прадукцыі больш як на $13 млн

8 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Арганізацыі нафтахімічнага комплексу Беларусі заключылі кантракты на пастаўку ў Кітай прадукцыі больш як на $13 млн. Дакументы падпісаны ў час першай кітайскай міжнароднай выстаўкі імпартных тавараў і паслуг China International Import Expo ў Шанхаі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе канцэрна "Белнафтахім".

Кантракт на $12 млн на пастаўку акрылавага валакна падпісаны паміж ААТ "Нафтан" і кампаніяй China National Fiber.

Крэменязёмнае валакно вытворчасці ААТ "Полацк-Шкловалакно" згодна з кантрактамі на агульную суму 1 млн еўра, падпісанымі на выстаўцы, будуць атрымліваць кітайскія кампаніі DBW Automotive Components Shanghai і Lih Feng Jiing Enterprise.

Шэраг падпісаных з кітайскімі кампаніямі дакументаў на суму каля $500 тыс. - у ААТ "СветлагорскХімвалакно", што прапануе на рынак КНР свае вугляродныя матэрыялы.

Мемарандум аб узаемаразуменні ў галіне супрацоўніцтва па пастаўках прадукцыі падпісаны таксама паміж ААТ "Белшына" і кампаніяй Taiyuan Iron and Steel Co., Ltd.

У час візіту ў Кітай на выстаўку намесніка старшыні канцэрна "Белнафтахім" Уладзіміра Сізова адбыліся яго перагаворы з прадстаўнікамі кітайскай кампаніі "Камплант" па пытаннях інвестыцыйнага супрацоўніцтва.-0-

Падпісвайцеся на нас у
X
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі