Сцяг Аўторак, 19 сакавіка 2024
Усе навіны
Усе навіны
Эканоміка
29 мая 2020, 18:54

Беларусь не мае запазычанасці за расійскі газ - Мінэнерга

29 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі няма запазычанасці перад РФ за газ, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Міністэрства энергетыкі.

"Беларусь не мае запазычанасці за прыродны газ, які імпартуецца. Разлікі за пастаўлены прыродны газ ажыццяўляюцца беларускімі газазабеспячальнымі арганізацыямі з ААТ "Газпрам трансгаз Беларусь" у адпаведнасці з заключанымі дагаворамі", - адзначылі ў прэс-службе.

Паводле інфармацыі Мінэнерга, цяпер паміж суб'ектамі гаспадарання ёсць рознагалоссі па вызначэнні кошту пастаўляемага прыроднага газу з улікам яго каларыйнасці.

"Урэгуляванне пытанняў, якія ўзніклі, знаходзіцца ў кампетэнцыі суб'ектаў гаспадарання", - дадалі ў прэс-службе.-0-

Падпісвайцеся на нас у
Twitter
Топ-навіны
Свежыя навіны Беларусі